В Докшицком районе ярко-желтые автобусы с надписью «Дети» выезжают по 18 маршрутам

IMG_5037 с

Сегодня — День автомобилиста и дорожника

С самого утра по району начинается активное движение ярко-желтых автобусов с надписью «Дети». Выезжают они по 18 маршрутам, чтобы подвезти учеников и воспитанников в учреждения образования. Всего в автопарке Центра по обеспечению деятельности бюджетных организаций района 20 автобусов до десяти лет, из которых два резервных. Еще три, отслуживших свой срок, будут выставлены на аукцион. В этом году продали два.

Заведует автопарком с 2020 года, то есть с самого открытия центра, инженер-механик Дмитрий Маркович. 

– Нашы аўтобусы камфортныя, абсталяваны рамянямі бяспекі і відэарэгістратарамі, – расказвае Дзмітрый Іванавіч. – Дзяржава шчодра фінансуе абнаўленне школьных аўтапаркаў, клапоцячыся пра дзяцей. Напрыклад, у гэтым годзе мы атрымалі тры новыя аўтобусы: адзін на 31 месца і два – на 16. Кожная з машын за дзень накручвае ад 100 да 250 кіламетраў, а яшчэ транспарт выкарыстоўваецца для паездак на экскурсіі, па гістарычных і памятных мясцінах. Толькі на паліва патрэбна больш за 30 тысяч рублёў штомесяц. Да таго ж расходы на запчасткі, масла і іншае. Уся тэхніка знаходзіцца на гарантыйным абслугоўванні ў адной з наваполацкіх арганізацый і двойчы ў год праходзіць тэхагляд. Такім чынам, утрыманне аўтапарка каштуе дорага, але сацыяльная місія перавозкі дзяцей не мае цаны.

Акрамя гэтага, паведаміў Дзмітрый Марковіч, на балансе цэнтра чатыры ГАЗелі: дзве прадуктовыя з халадзільным абсталяваннем, якія курсіруюць з дня ў дзень ва ўстановы адукацыі, грузавая і грузапасажырская для перавозкі рабочых на аб’екты. А яшчэ ў наяўнасці самазвал для перавозкі мэблі і іншых грузаў.

У інжынера-механіка, як і ў вадзіцеляў, дзень таксама пачынаецца рана. Менавіта Марковіч праводзіць агляд транспарту і выпускае яго на лінію. Асаблівая ўвага – школьным аўтобусам.

– Дзяцей перавозяць адказныя, уважлівыя кіроўцы, якім можна давяраць на ўсе сто працэнтаў, – адзначае суразмоўца. – Сярод іх як вопытныя, напрыклад, Мікалай Козел, Генадзій Трацэўскі, Мікалай Сталяронак, Уладзімір Савіцкі, Анатолій Буката, так і маладыя, якім у якасці стымулу адразу выдзелілі новенькія аўтобусы. Цякучкі няма, работнікаў задавальняюць умовы, графік працы і іншыя фактары.

У Дзмітрыя Іванавіча шмат і папяровай работы. Займаецца афармленнем пуцёвак, вырашэннем пытанняў з закупкамі, тэхаглядамі, рамонтамі і многім іншым, звязаным з транспартам, узаемадзейнічае з калегамі ўсіх аддзелаў цэнтра. Але ж, ураўнаважаны па характары, на складанасць задач ніколі не скардзіцца.

– Калі з самага пачатку наладзіць працэс, далей можна дзейнічаць спакойна, – робіць высновы з уласнага вопыту інжынер.

Да пераходу ў Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый раёна Дзмітрый Марковіч працаваў у аддзеле па адукацыі райвыканкама, ЖКГ, на будаўніцтве і ў сельскай гаспадарцы. Але дзе б ні быў, не кідаў свайго любімага захаплення – музыкі: гэты абаяльны мужчына цудоўна валодае баянам і спявае. І зараз працягвае выступаць на сцэне, удзельнічае ў конкурсах, турзлётах, разнастайных мерапрыемствах. Можа з ходу падыграць іншым самадзейным артыстам, выдаць запамінальны экспромт. Яго баян гучыць і ў коле сям’і і сяброў. Усе, хто знаёмы з Дзмітрыем, могуць з упэўненасцю сказаць, што ён душа любой кампаніі. Можа, таму, што чалавек ён творчы, і працуецца яму лёгка, і з ім лёгка, і справа ладзіцца.

У мінулым годзе імя Дзмітрыя Марковіча было занесена на Дошку гонару ўстановы. “Добры работнік, старанны”, – даў аб’ектыўную ацэнку інжынеру-механіку кіраўнік цэнтра Арцём Віннік.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *