Благодаря таланту Маргариты Зубаревой в Порплищенском детском саду поселилась сказка

IMG_5355

В одной из групп Порплищенского детского сада на днях «пролился» необычный дождь из оранжевой листвы. И это не подарок природы, а сюрприз от талантливой местной художницы Маргариты Зубаревой, технической работницы учреждения.

В центре композиции на «листопадной» стене девочка в национальном костюме с олененком. Рядом широко раскинулись деревья и кусты, и в целом пейзаж создает 3D-эффект. «Краси-и-иво», — дали самую неподдельную оценку воспитанники.

Зрэшты, здзівіць іх не так і проста – за больш чым тры гады працы Маргарыта Сямёнаўна прывучыла дзяцей да казачных пераўтварэнняў: сюжэтамі і карцінкамі распісана палова памяшканняў дзіцячага сада. Тут і Мальвіна з Бурацінам, і сонейка з вясёлкай, кветачкі з матылькамі, коцік, слонік, вожык, сабачка і іншыя персанажы. Галоўнае – яркі роспіс стварае цудоўны настрой у дзяцей і дарослых, да таго ж работы выкарыстоўваюцца ў навучанні і выхаванні дашкольнікаў.

Маргарыта Зубарава не толькі майстар у выяўленчым мастацтве – яна працуе ў розных кірунках і з разнастайнымі матэрыяламі. Напрыклад, зараз прыступіла да прадаўжэння “лебядзінай” тэмы: вырабляе з цэменту чарговых белых прыгажуноў, а папярэднія дзве птушкі красуюцца ў двары дзіцячага сада ўжо колькі месяцаў. На Масленіцу змайстравала паўтараметровую ляльку, для будучага садаўскага музея падрыхтавала яшчэ некалькі меншых – у нацыяльных касцюмах.

IMG_5361

Што адметна, майстрыха добра “чуе” рукамі і працуе без пальчатак нават з цэментам. Інтуітыўна, без канкрэтна вызначаных прапорцый змешвае ферменты, клей і лак для малявання. Таму дакладны “рэцэпт” сваіх якасных фарбаў, хоць калегі і просяць падзяліцца, даць не можа. Малюнкі ўзнікаюць стыхійна, без эскізаў, выключна па натхненні і дзякуючы высокаму мастацкаму густу і выдатнай тэхніцы, якой спецыяльна мастачка нідзе не навучалася.

Вялікую падтрымку ёй аказваюць загадчыца дзіцячага сада Ганна Асон, яе намеснік па гаспадарчай частцы Валянціна Палачанін і іншыя работнікі.

– Наша Маргарыта Сямёнаўна на вагу золата, – цёпла адзываецца пра яе загадчыца. – Ад калегі ніколі не пачуеш слова “не”, на любое творчае заданне яна адказвае не толькі згодай, але і сама прапаноўвае мноства крэатыўных ідэй. І чалавек яна надзвычай пазітыўны, таму працаваць побач з ёю адно задавальненне.

Маргарыта Сямёнаўна прыехала ў Порплішча ў 1992 годзе разам з сям’ёй – мужам і шасцярыма дзецьмі – з Казахстана.

– Адразу вельмі сумавала па сонцы, якога ў Беларусі менш, чым мы прывыклі бачыць, – успамінае жанчына. – Затое самі людзі тут сонечныя, са светлымі памкненнямі, у краіне спакой, эканамічная стабільнасць, мірнае суседства прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей. Вось за гэта я шчыра палюбіла сваю другую Радзіму і ні разу не пашкадавала аб пераездзе.

У Казахстане Маргарыта Зубарава таксама шмат малявала, пачынаючы са школы і працягваючы на працы ў ПМК: афармляла сценгазеты, стэнды, рыхтавала ўпрыгажэнні да свят.  Дарам Маргарыты захапляліся ўсе, хто бачыў яе арыгінальныя работы.

IMG_5374

Зараз гэтая прывабная маладжавая жанчына жыве адна ў вялікім дагледжаным доме, куды часта прыязджаюць дзеці і ўнукі. Кругом чысціня і парадак – да гэтага Маргарыту прывучалі з дзяцінства. Як і да шматстайнасці работ.

– Мая мамка як сапраўдная руская гаспадыня ўмела ўсё: і печкі клала, і шыла, і вязала, да розных рамёстваў прылучала і сваіх дзяцей, – успамінае наша гераіня. – Таму ўласных сыноў і дачок я таксама выхоўвала ў любові да працы.

І тое, што дзеці Маргарыты Сямёнаўны цяпер з’яўляюцца яе першымі памочнікамі і лепшымі сябрамі, – вынікі гадамі выбудаваных даверлівых адносін паміж імі.

У дзіцячым садзе выхаванцы называюць Маргарыту Зубараву “цёцяй, якая малюе”. А цёця, да пенсіі галоўны бухгалтар Парплішчанскага сельвыканкама, кожную раніцу накіроўваецца на сваё новае працоўнае месца з агромністым жаданнем дарыць людзям радасць. І ад гэтага ёй хораша на душы, і свет здаецца напоўненым спагадай.

IMG_5365

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *