Узнали, чем работа в санатории «Лесное» привлекает молодежь
Для молодого специалиста выход на первое место работы всегда связан как с определенными надеждами и ожиданиями, так и с волнением и даже осторожностью. Как применить на практике полученные знания? Как устроиться на новом месте? Как подружиться с коллективом? В решении этих и многих других вопросов большую роль играет наниматель. Последнему хватает забот, особенно в деле закрепления работников-новичков.
В этом плане, например, в санатории «Лесное» работа давно налажена. Молодежь, которая устраивается на работу в здравницу, имеет множество гарантий и других приятных “плюшек”. Давайте послушаем их самих.
Шэсць гадоў працуе ў санаторыі фельчар-лабарант Маргарыта Савончык. Дзяўчына родам з Лепельскага раёна. Пра медыцыну марыла са школы дзякуючы настаўніцы біялогіі, якая часта расказвала выпадкі з практыкі сваёй дачкі-урача.
– Пад канец вучобы да нас, у Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж, прыязджалі прадстаўнікі санаторыя з запрашэннем наведаць здраўніцу і ацаніць будучае месца працы, – гаворыць Маргарыта. – Мне спадабалася там усё: калектыў, які цёпла сустракаў, умовы працы і само месца. Ацаніўшы гэтыя перавагі, папрасіла размеркаванне менавіта ў “Лясное”. Адразу засялілі ў інтэрнат. Пасля двух гадоў адпрацоўкі падоўжыла кантракт. Атрымала службовае жыллё – кватэру. Памятаю, як у свой першы працоўны дзень хвалявалася: ці спраўлюся, ці атрымаецца? Дзякуй усім, хто быў у той момант побач. Цудоўны калектыў! Усе падтрымлівалі, падказвалі, вучылі. Асабліва дапамагалі Ірына Лявонцьеўна Козел, якая на той час была галоўнай медсястрой, і медсястра Алена Віктараўна Батура. Вельмі чулыя ў санаторыі санітарачкі, якія таксама апекавалі. Работа ў мяне цікавая, сумаваць не прыходзіцца. Аналізаў не так шмат, таму сумяшчаю працай фельчара-лабаранта з работай у фіта-бары: рыхтую кіслародныя кактэйлі і фітачаі. Падабаецца, што, калі хочацца авалодаць дадатковымі ведамі, кіраўніцтва санаторыя адправіць на курсы. У вольны час работнікі санаторыя маюць магчымасць карыстацца паслугамі здраўніцы з заўважнай скідкай. Бясплатна наведваць басейн, трэнажорную залу, карыстацца веласіпедамі, лодкамі, катамаранамі, зімою – канькамі і лыжамі. Асабіста я вельмі люблю чытаць. Дарэчы, у санаторыі цудоўная бібліятэка! Як член прафсаюза, пастаянна ўдзельнічаю ў арганізаваных грамадскім аб’яднаннем экскурсіях, паездках на канцэрты і ў тэатр. Для мяне санаторый “Лясное” – гэта выдатная магчымасць атрымаць добры прафесійны вопыт і замацавацца ў любімай прафесіі.
Глыбачанка Алёна Смірнова працуе ў “Лясным” трэці год. У медкаледжы вывучала сястрынскую справу, бо лічыць, што прафесія доктара заўсёды важная і патрэбная. Перад размеркаваннем таксама звярнула ўвагу на прапановы санаторыя ў Дамашкавічах.
– Каб трапіць менавіта сюды, трэба было вытрымаць конкурс, – успамінае Алёна. – З васьмі чалавек узялі чатырох, і мяне ў тым ліку. Пачынала медсястрой па фізіятэрапіі. Каб пашырыць кваліфікацыю, кіраўніцтва прапанавала прайсці курсы масажу. А чаму б і не? Мне цікава ўсё новае. Тым больш што санаторый аплачвае ўсе курсы і заўсёды забяспечвае работай. На дадзены момант у здраўніцы працуюць пяцёра масажыстаў. Мой настаўнік у новай справе – Жанна Антонаўна Бабровіч, якая масажысткай працуе ўжо трыццаць шэсць гадоў. Адпачывальнікаў шмат. Прыязджаюць сем’ямі. Лячэбны масаж карыстаецца папулярнасцю і ў жанчын, і ў мужчын, і ў дзяцей. Да кожнага трэба знайсці падыход, выслухаць, падтрымаць. Вядома ж, што і слова лечыць. Лічу, што для маладога спецыяліста санаторый “Лясное” – рай. Жыллём забяспечылі, аплата працы – годная, развіццё ў прафесіі прадастаўляецца, можна харчавацца ў сталовай са скідкай. І галоўнае – добрыя, шчырыя людзі.
Повар Руслана Дабранская ў санаторыі працуе чацвёрты год. Яна, можна сказаць, мясцовая – з Замасточча. Але жыллём тут таксама забяспечана. Хваліцца, што ў кватэры, якую выдзеліла кіраўніцтва, на дадзены момант робіць рамонт.
– Усе будаўнічыя матэрыялы прадаставіў санаторый, – гаворыць дзяўчына. – Так што маю магчымасць зрабіць жыллё, як кажуць, “пад сябе”. Шмат гадоў санітаркай у здраўніцы працуе мая матуля. Дома заўсёды чула толькі добрыя водгукі аб калектыве, кіраўніцтве, рабоце. Напэўна, гэта і паўплывала на выбар працоўнага месца.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.



