За зелёным дятлом и печатью от медведя. Корреспондент «РВ» вместе с сотрудниками «Бегомльского лесхоза» протестировала новую экотропу

IMG_5615 с

Уникальный проект экологической тропы разработали и воплотили в жизнь в Бегомльском лесхозе.

Эта инициатива стала продолжением целенаправленной политики Министерства лесного хозяйства в рамках благоустройства территорий объектов лесного фонда и развития экологического туризма. Дело в том, что это не типичный объект с набором малых архитектурных форм, расположенных на опушках, а поистине захватывающий квест с элементами интерактива. Предусмотрено три участка протяженностью 2,5 километра, 3 и 3,5 километра. Корреспондент «РВ» испытала на себе лесной терренкур вместе с главным лесничим Сергеем Класовским и другими сотрудниками учреждения.

Сяргей Класоўскі: “Інфармацыя з фотапастак, размешчаных на сцежцы, паступае ў рэжыме рэальнага часу”.

Сяргей Класоўскі: “Інфармацыя з фотапастак, размешчаных на сцежцы, паступае ў рэжыме рэальнага часу”.

Тэрэнкур – гэта метад лячэння і аздараўлення, заснаваны на пешаходных прагулках па адмыслова распрацаваных маршрутах у маляўнічай мясцовасці з чаргаваннем спускаў і пад’ёмаў. Да яго адносяцца і сцежкі здароўя. Тэрэнкур паляпшае работу сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, развівае цягавітасць і спрыяе нармалізацыі абмену рэчываў.

На старт, увага, марш!

Што тычыцца старту, то знайсці экасцежку вельмі проста: з Бягомля па дарозе на Барысаў праязджаеце вёску Ваўча і праз некалькі кіламетраў збочваеце ўлева па ўказальніку “Гарадзёнка”. Там знаходзіцца аднайменны паляўнічы комплекс Бягомльскага лясгаса. І там жа, за шлагбаўмам, пачынаецца экалагічны маршрут. Як распавёў Сяргей Класоўскі, у вартавых комплексу можна замовіць брашуры з абрысамі маршрутаў, якія стануць своеасаблівымі пуцявымі лістамі і вельмі спатрэбяцца надалей. Там жа можна ўзяць напракат веласіпеды і праехаць па сцежцы з ветрыкам. Мы ж вырашылі стартаваць пешшу, каб перад надыходам зімы наталіцца хараством восеньскага лесу.

У пачатку маршрута размешчаны стэнд з інфармацыяй пра ўсе магчымыя прыпынкі і правілы паводзін у лесе.

Каменка

З першых крокаў пад нагамі каменка. Адкуль такая дарога сярод лесу? Па словах галоўнага ляснічага, гэта каменная дарога была пабудавана ў XIX стагоддзі зняволенымі, якія адбывалі пакаранне ў Барысаўскай турме. Ішла яна на Барысаў, перасякаючы мноства вёсак і пасёлкаў, рачулак і ручаёў. Дарогай карысталіся вельмі доўга, толькі ў 1980 была пракладзена новая – асфальтавая. Пры яе будаўніцтве часткова разбуралася каменная, бо адтуль бралі будматэрыялы. Атрымліваецца, што да 1980 года ў Барысаў патрапіць можна было толькі такім шляхам. Абапал дарогі былі хутары, палеткі. Людзі жылі і працавалі на зямлі, гучалі дзіцячыя галасы. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўсё было разбурана. І там, дзе колісь віравала жыццё, зараз ціхі і магутны лес.

Масток праз ручай Гарадзёнка.

Масток праз ручай Гарадзёнка.

Па шляху да наступнага прыпынку вам сустрэнецца выдатны драўляны масток праз ручай Гарадзёнка, які з’яўляецца адным з прытокаў Бярэзіны. Цікава, што раней на гэтым месцы была сядзіба і дзейнічаў млын. Дарэчы, як распавялі стваральнікі праекта сцежкі, яна не будзе статычнай, час ад часу на маршруце будуць з’яўляцца новыя цікавыя элементы.

QR-код-экскурсавод і шпакоўні з пячаткамі

Між тым прыпыняемся каля наступнага стэнда, і мне прапаноўваюць дастаць мабільны тэлефон, каб адсканіраваць QR-код і пачуць голас аленя. Там жа спасылка на віртуальнага экскурсавода, які прыемным голасам расказвае шмат цікавага пра мясцовасць і яе лясных насельнікаў. У лясгасе лічаць, што гэты прыём павінен зацікавіць дзяцей і падлеткаў, якія часам прагулку па лесе з бацькамі ўспрымаюць як пакуту. І тут яшчэ адзін лясны сюрпрыз. “Шукайце пячатку!” – гарэзліва прапаноўваюць арганізатары, і я разгублена аглядаю наваколле. Лесаводы раяць сканцэнтравацца і проста назіраць больш пільна. Магчыма, разгадка тоіцца на якімсьці з дрэў. І сапраўды, хвіліны праз дзве ў вочы кідаецца карычневы домік, падобны да шпакоўні. А ў ім – дзіва дзіўнае: на ланцужку сапраўдная пячатка з выявай аленя, бо прыпынак прысвечаны менавіта яму.

IMG_5687

Сяргей Іванавіч распавядае, што алені – частыя насельнікі нашых лясоў. У іх рацыёне лісце дрэў і кустоў, кара, таксама любяць паласавацца хвойнай ігліцай. Дарэчы, галоўны ляснічы падкрэслівае, што цяпер на долю лясоў у Беларусі прыпадае больш за 40 % ад усёй плошчы краіны. Хвоя ж з’яўляецца самай распаўсюджанай лесаўтваральнай пародай і займае больш за 54% ад пакрытай лесам плошчы. Драўніна хвоі вельмі смалістая і трывалая, выкарыстоўваецца ў жыллёвым будаўніцтве, у сталярных і цяслярскіх работах, для вырабу шпону, фанеры. Хвоя з’яўляецца крыніцай мноства рэчываў і прадуктаў, якія шырока выкарыстоўваюцца чалавекам. Напрыклад, смала-жывіца, якая ўтвараецца ў смаляных хадах, – гэта каштоўная сыравіна для хімічнай прамысловасці. У кожнага дрэва свая непаўторная энергетыка. Ёсць яна і ў хвоі. Лічыцца, што дрэва здольнае зняць унутраныя заціскі, якія правакуюць хваробы. На маршруце можна паслухаць аўдыёгіда, які раскажа пра рысь, мядзведзя, ваўка, розных птушак, пачуць іх галасы. Цікавая, скажу я вам, рэч. Толькі дзякуючы сцежцы я даведалася, што ў нашых лясах гняздуецца зялёны дзяцел. Пачуўшы гукі птушкі, зразумела, што яны мне добра знаёмыя, аднак з дзятлам асацыяцыі не ўзнікала ніякай.

Аўдыёгід раскажа шмат цікавага. Трэба толькі адсканіраваць QR-код.

Аўдыёгід раскажа шмат цікавага. Трэба толькі адсканіраваць QR-код.

Маршрут цікавы яшчэ і тым, што на невялікім адрэзку лес кардынальна мяняе свой выгляд разы з чатыры. Быццам не некалькі соцень метраў прайшоў, а пераадолеў не адну сотню кіламетраў і патрапіў у іншыя кліматычныя ўмовы. Мае спадарожнікі пацвярджаюць, што гэты ўнікальны фактар і сапраўды праследжваецца.

Старыца

Спецыялісты лясгаса заўважаюць, што на працягу ўсяго маршрута наўмысна не праводзіцца дадатковая санітарная ачыстка лесу.

– Вельмі важна вытрымліваць раўнавагу ў прыродзе, бо ўсё ўзаемазвязана, – разважае Сяргей Класоўскі. – Вось уявіце. Расце дрэва, а паралельна вакол яго жывуць розныя казуркі, расліны, птушкі. Як і ў чалавека, у дрэў ёсць свой час, але, паміраючы, дрэва не перастае ўдзельнічаць у жыцці лесу. Мёртвая драўніна становіцца домам для іншых відаў насякомых, раслін, што ў сваю чаргу прыцягвае і іншыя віды птушак і жывёл. Да таго ж, перагніваючы, яна становіцца субстратам, на якім у будучыні вырасце новае дрэва. І жыццёвы цыкл пачнецца спачатку. Гэтак жа, як у дрэў, свой цыкл ёсць і ў рэк, бо яны адыгрываюць немалаважную ролю ў жыцці не толькі лесу, але і чалавека.

Лясны растамер – яшчэ адна цікавая лакацыя.

Лясны растамер – яшчэ адна цікавая лакацыя.

За цікавай размовай і маім апантаным пошукам пячатак мы даходзім да старыцы – месца ранейшага рэчышча ракі. Звычайна старыцы ўтварацца пры выпростванні рэчышча, калі воды, якія ідуць па пойме, у разводдзе прымаюць карацейшы шлях. Часам старыцы бываюць выцягнутай формы. Пасля выпрамлення рака пачынае бегчы па новай пратоцы, а ранейшае, даўжэйшае рэчышча ператвараецца ў старыцу. Паступова ўваходы ў старыцу заносяцца пяском і глеем. Старыца на маршруце – гэта мяжа паміж Бярэзінскім біясферным запаведнікам і Бягомльскім лясгасам.

Хто памятае смак хлеба ад зайчыка?

Расказваць пра маршрут можна доўга. Напрыклад, якія дзіўныя формы ў птушыных домікаў, устаноўленых на адным з прыпынкаў, якія звяры трапляюць у фотапастку, размешчаную каля аднаго са стэндаў, чаму борць з дупла дрэва, устаноўленая сярод моху, нагадвае казачнае жыллё і пра што можна даведацца на квартальным слупе… Але ж, як кажуць, лепш адзін раз убачыць. Калі вы задумваецеся, як весела і карысна правесці час з дзецьмі, эка-сцежка вам у дапамогу. Кажу небеспадстаўна. Праверыла сцежку на сваіх. Ім вельмі, што называецца, зайшло. А калі захапіць з сабой арэхі, яблыкі ці якія іншыя прысмакі і пакідаць іх незаўважна каля прыпынкаў, быццам бы гасцінцы ад звяркоў і птушак, дзіцячая радасць памножыцца ўдвая.

Ці ж мы з вамі не памятаем, якой смачнай была лустачка хлеба ад зайчыка ў нашым дзяцінстве, беражліва выцягнутая бацькам з кішэні?

Карэспандэнт “РВ” праходзіць маршрут.

Карэспандэнт “РВ” праходзіць маршрут.

Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота аўтара і з асабістага архіва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *