Стать спасателем Александр Матюшонок из Докшиц решил ещё в детстве
Первый заместитель начальника Докшицкого райотдела по чрезвычайным ситуациям Александр Матюшонок путь в профессию выбирал осознанно. Привлекало скорее не форменное обмундирование, а то, что профессия закаляет дух, дисциплинирует, а в нештатной ситуации учит за считанные секунды принимать правильное решение.
– Нарадзіўся і жыў у Прудніках. Там жа хадзіў у пачатковую школу, а адзінаццаць класаў заканчваў у Бягомлі, – расказвае Аляксандр. – Стаць выратавальнікам захацелася яшчэ ў школе, пасля таго як са мной, пяцікласнікам, адбыўся адзін выпадак. Аднойчы вырашыў дапамагчы бацькам прыбрацца на прысядзібным участку. Паграбіў, сабраў лісце і смецце, а затым падпаліў іх побач з сенавалам. Невядома, якім быў бы фінал маёй уборкі, каб не Сяргей Пятровіч Яленскі, які на той час працаваў начальнікам варты аварыйна-выратавальнай часці № 2 у гарадскім пасёлку. Ён якраз прыехаў да бацькоў і ўбачыў, як па суседстве разгараецца вогнішча. Мужчына спрытна пераскочыў праз плот і патушыў агонь. Пасля таго рашыў: стану выратавальнікам, як Сяргей Пятровіч.
Пасля заканчэння Мінскага камандна-інжынернага інстытута ў Аляксандра была магчымасць застацца ў сталіцы і рухацца па кар’ернай лесвіцы, аднак, як прызнаецца, у вялікім горадзе ён адчувае пэўны дыскамфорт з-за празмернай мітусні. Свае першыя прафесійныя крокі рабіў у Талачынскім райаддзеле па надзвычайных сітуацыях – пачынаў пажарным інспектарам. Пазней пераехаў у Докшыцы. Спачатку працаваў начальнікам варты, потым старшым інжынерам, а з 2019 года быў прызначаны першым намеснікам начальніка РАНС.
Асноўны кірунак дзейнасці Аляксандра Францавіча – арганізацыя службы і боегатоўнасці падраздзяленняў аддзела. Першы намеснік каардынуе і кантралюе дзеянні выратавальнікаў падчас ліквідацыі надзвычайных сітуацый, асабіста выязджае на пажары, не мае значэння, здараюцца яны днём альбо ноччу.
– Як бы банальна ні гучала, прафесію сваю люблю і ганаруся тым, што разам з калегамі робім высакародную справу – выратоўваем з агню людзей, а таксама іх маёмасць, дапамагаем пацярпелым у дарожна-транспартных здарэннях, – гаворыць Аляксандр. – Выбраная калісьці прафесія цалкам мяне задавальняе, а падтрымка з боку родных, якія разумеюць спецыфіку маёй дзейнасці, тое, што ў любы момант мяне могуць выклікаць на работу, настройвае на бездакорнае нясенне службы.
На пытанне, якой бы іншай прафесійнай дарогай змог пайсці, акрамя той, якую ўжо выбраў, Аляксандр адказвае з усмешкай: “Стаў бы дальнабойшчыкам. Люблю дарогу”.
– Дарэчы, у вольны ад работы час атрымліваю асалоду ад паездак на байку, – дзеліцца сваім хобі выратавальнік. – Безумоўна, стараюся ўдзяляць час і сям’і – жонцы Віялеце і дачушцы Эліне, якая вучыцца ў сёмым класе. Яны мой надзейны тыл!
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ

