Для ведущего специалиста Дануты Левко суд Докшицкого района стал первым и единственным местом работы

IMG_1697 с

Сегодня — День юриста

Обеспечение законности принятых судебных постановлений, оперативность и доступность правосудия – такие приоритетные задачи стоят перед судебной системой Республики Беларусь. Их исполнение поставлено в основу деятельности и суда Докшицкого района. За его успехами стоит большой труд не только судей, но и других работников суда. Среди них — ведущий специалист Данута Левко, для которой суд стал первым и единственным местом работы, а ее трудовой стаж составляет более двадцати пяти лет.

– Гэта маё, бо спадзяванні супалі з рэалізацыяй, – гаворыць пра работу ў судзе Данута Леанідаўна. – Тут двойчы праходзіла практыку падчас набыцця юрыдычнай адукацыі і пасля гэтага толькі ўмацавалася ў сваім жаданні працавать у судовай сістэме.

Пачынала працоўны шлях на пасадзе справавода, праз год была назначана кансультантам суда, а са студзеня 2014 года – на цяперашнюю пасаду.

Спектр абавязкаў вядучага спецыяліста шырокі: вядзенне арганізацыйных і кадравых пытанняў, ажыццяўленне аналітычнай дзейнасці, работа па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, міжнародна-прававой дапамозе і многае іншае. Пры іх выкананні маюць значэнне вопыт аналітыкі, веданне судовай практыкі і заканадаўства, а гэтага спецыялісту не займаць.

– Плюсаў у юрыдычнай прафесіі шмат, – разважае Данута Ляўко. – Пастаянна вучышся новаму, шліфуеш навыкі, што і прыцягвае. Падабаецца калектыў, у якім працую: каманда з 15 чалавек рознага ўзросту, дзе пануюць узаемадзеянне і падтрымка. Хаця перад кожным пастаўлены розныя задачы, усе разумеюць, што ад асабістай стараннасці залежыць агульны вынік.

Па характары Данута Леанідаўна спакойная, ураўнаважаная. Прыродная мяккасць дапамагае ў зносінах з людзьмі, а гэта важная частка яе работы. З часам, заўважае, выпрацавала строгую патрабавальнасць не толькі да самой сябе, але і да іншых, ніколі не пакідае пачатую справу на заўтра, выконвае работу з максімальнай хуткасцю. Прафесіяналізм, адказнасць і добрасумленнасць сталі адметнымі рысамі гэтага цудоўнага спецыяліста і чалавека. Нездарма калегі аднагалосна абралі Дануту Леанідаўну сваім прафсаюзным лідарам. У гэтым кірунку яна таксама праявіла сябе як выдатны арганізатар.

У вольны час Данута Ляўко захапляецца спортам і марыць паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, якія ладзяцца штогод сярод судоў вобласці. З гэтай мэтай восенню ўжо з’ездзіла “ў разведку” ў Полацк на чарговую спартакіяду. Застаецца толькі сабраць каманду.

Напярэдадні прафесійнага свята Данута Леанідаўна звярнулася да калег з найлепшымі пажаданнямі:

– Хочацца, каб маладыя супрацоўнікі авалодалі ўсімі неабходнымі навыкамі для прафесіі. Каб ветэраны заставаліся маладымі душой і моцнымі духам. А ў цэлым супрацоўнікам суда і калегам сумежных ведамстваў жадаю моцнага здароўя, далейшых прафесіянальных поспехаў і сямейнага шчасця.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *