С ранней весны и до поздней осени у дома Нины Филиппович из Янушево буйствует цветочное царство

IMG_7854 с

С ранней весны и до поздней осени у дома Нины Филиппович, которая живет в деревне Янушево Крулевщинского сельсовета, буйствует цветочное царство. Именно ее трудолюбивыми руками каждый год их высаживается большое количество. На радость себе и людям.

В этом году по итогам регионального конкурса «Ветеранские дожинки. Мой сад и огород» Нина Петровна победила в номинации «Оригинальность и уникальность выращивания культур» и была награждена Почетной грамотой Докшицкого районного Совета ветеранов.

Шкада, канешне, што да гаспадыні мы трапілі тады, калі кветкі ўжо адцвілі, але спадзяёмся, што ў наступным годзе падчас адной з рабочых камандзіровак абавязкова завітаем яшчэ, каб пабачыць гэта хараство.

Ніну Пятроўну заспелі на кухні, дзе яна штосьці майстравала.

– Не магу сядзець без справы ні хвіліны, – гаворыць гаспадыня. – Вось заказала ў інтэрнэт-краме фіталямпу, трэба прыладзіць яе ў кладоўцы, каб расада кветак захоўвалася ўсю зіму. Ведаеце, колькі іх у мяне? Мора! У асноўным хрызантэмы, а летась у двары пасадзіла ажно 44 сарты лілей. Ды кожную раніцу ўставала і хутчэй да акна, каб паглядзець, якім колерам зацвітае кожная кветачка.

Ніна Пятроўна любіць эксперыментаваць. Некалькі гадоў таму занялася вырошчваннем кавуноў.

– Тады з шасці семачак вырасла 15 ягад, – прыгадвае апантаны раслінавод. – Летась пасадзіла тры галандскія сарты, але ўраджай быў слабаваты з-за холаду і праліўных дажджоў. Вядома ж, кавуны любяць цяпло.

photo_2025-12-11_09-44-56

Гаспадыня шмат часу аддае агародніцтву нягледзячы на тое, што па стане здароўя вымушана хадзіць на мыліцах. З некаторымі хатнімі клопатамі дапамагае спраўляцца сацыяльны работнік Сняжана Атрахімовіч, якая наведваецца тры разы на тыдзень.

– З ёй мы сяброўкі, – кажа Ніна Пятроўна. – І навіны абмяркуем, і па душах паразмаўляем, і работу любую разам зробім. Карацей, сумаваць не прыходзіцца. Жыццё на пенсіі будзе такім, якім чалавек яго створыць.

photo_2025-12-11_09-45-04

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара і з асабістага архіва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *