Выставка «Калядная зорка» открылась в Докшицком районном доме ремёсел

IMG_1777 с

Калі вам не хапае навагодняга настрою і веры ў цуды, зазірніце ў раённы Дом рамёстваў. Вось дзе напоўніцу можна назапасіцца святочнымі эмоцыямі радасці, цяпла і ўтульнасці: з 15 снежня па 13 лютага тут працуе справаздачная выстава вырабаў народнай творчасці “Калядная зорка”.

Сярод яркіх, маляўнічых работ 42 удзельнікаў народнай студыі майстроў народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў-аматараў “Докша” ёсць вырабы, аўтары якіх дагэтуль былі невядомы грамадскасці. Упершыню на раённай выставе жывапісныя карціны Ірыны Маціюн, вышыванкі крыжыкам і вязаныя лялькі Зінаіды Пухальскай, драўляныя вырабы Міхаіла Сіўцэвіча. Усе ўмельцы – дакшычане. Замілоўваюць сваёй непаўторнасцю пашытыя лялькі Валянціны Вайцяховіч з Крулеўшчыны і ёлачныя цацкі з эпаксіднай смалы Святланы Гаранінай з Сітцаў.

IMG_1770

Цудоўны варыянт – замест штучнай ёлкі паставіць вязаную – прапаноўвае майстар раённага Дома рамёстваў Наталля Пятровіч. Дамашняй утульнасцю ахутвае навагодняя кампазіцыя ў стылі лапікавага шыцця ў выкананні Наталлі Канцавой і яе дачкі Таццяны. Атмасферу чараўніцтва ствараюць фігуркі гномаў і іншых казачных герояў, аўтарам якіх з’яўляецца Галіна Пакальская. Галоўнай тэмай шматлікіх прыгожых, арыгінальных, па-майстэрску выкананых работ на выставе стаў сімвал надыходзячага 2026 года – Чырвоны Конь.

IMG_1777 IMG_1802 IMG_1799 IMG_1798 IMG_1794 IMG_1783 IMG_1781 IMG_1780 IMG_1778

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *