«Интересы избирателей — на первом месте». Итогами депутатской деятельности в прошлом году поделился Анатолий Сивко, депутат Палаты представителей

ab8c367fb41f4df7979d4dce19b6e413

Анатолій Сіўко выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе №22 25 лютага 2024 г. З красавіка гэтага ж года ўваходзіць у склад Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. Член рабочых груп Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентамі асобных дзяржаў Заходняй і Усходняй Азіі і па супрацоўніцтве з Парламентам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. Пра тое, як прайшоў мінулы год у межах дэпутацкай дзейнасці, наша размова.

– Анатолій Віктаравіч, прыярытэтнай задачай Парламента была і застаецца работа над законапраектамі, накіраванымі на развіццё эканамічнага патэнцыялу краіны, паляпшэнне якасці жыцця грамадзян. Калі ласка, раскажыце пра некаторыя змены ў законапраектах, над якімі Вам давялося працаваць.

– Так, у мінулым годзе Палатай прадстаўнікоў праведзена 27 пасяджэнняў, прынята 75 законапраектаў. Шэраг іх падрыхтаваны і вынесены на разгляд Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы.

Напрыклад, што датычыцца аўдытарскай дзейнасці, то для забеспячэння эканамічнай бяспекі краіны ўводзяцца асаблівасці аказання аўдытарскіх паслуг ключавым прадпрыемствам рэспублікі. Калі гаварыць пра змены ў законах па пытаннях прымянення спецыяльных абмежавальных мер, то варта адзначыць, што ўзмоцнена роля банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у прымяненні спецыяльных абмежавальных мер сродкамі прадастаўлення ім права прыпыняць банкаўскія аперацыі і (або) адмаўляць у іх ажыццяўленні, адмаўляць у аднабаковым парадку ў выкананні дагавораў на ажыццяўленне банкаўскіх аперацый і ў заключэнні гэтых дагавораў. Што датычыцца індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці, то ўрэгуляваны парадак зваротаў суб’ектаў ІПП ў суды, а таксама парадак узаемадзеяння ў межах судовых і дасудовых працэдур з дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, якія датычацца іх прафесійнай дзейнасці.

– Як узаемадзейнічаеце з выбаршчыкамі сваёй акругі?

– Найперш праводжу рэгулярныя сустрэчы ў працоўных калектывах і прыёмы грамадзян. У аснове гэтай работы адкрыты дыялог і аператыўнае рэагаванне на запыты і патрэбы выбаршчыкаў. Калі лічбамі, то ў 2025 годзе арганізавана і праведзена 59 сустрэч з калектывамі арганізацый і прадпрыемстваў розных форм уласнасці, 26 асабістых прыёмаў грамадзян у Докшыцкім, Глыбоцкім, Міёрскіх раёнах.

– Якія вынікі гэтых сустрэч?

– Вырашыўся шэраг праблем добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку ўтрымання і рамонту дарог, парадку на прыдамавых тэрыторыях. Ёсць прыклады паляпшэння работы грамадскага транспарту, рэканструкцыі ліній электраперадач з магчымасцю падключэння электраацяплення, пашырэння асартыменту тавараў і паляпшэння работы сельскіх крам аблспажыўтаварыства на тэрыторыі акругі. Рашэнне асобных пытанняў, якое патрабуе больш працяглага часу, застаецца на кантролі.
Прымаю актыўны ўдзел у пасяджэннях раённых Саветаў дэпутатаў і райвыканкамаў, у ходзе якіх агучваю актуальныя пытанні, што паступілі ад выбаршчыкаў, уношу прапановы па іх вырашэнні.

– Ці прадугледжвае Ваша дзейнасць работу з моладдзю?

– Больш за тое, яна займае значнае месца. Рэгулярна прымаю ўдзел у дыялогавых пляцоўках, рэспубліканскіх інфармацыйна-асветніцкіх праектах “Крок да поспеху”, “Школа актыўнага грамадзяніна”, “100 пытанняў даросламу”, дзе са школьнікамі абмяркоўваем гісторыю, сучасныя дасягненні і механізмы асобаснага росту ў кантэксце развіцця краіны. Цесна ўзаемадзейнічаю з Маладзёжным Саветам і Маладзёжным Парламентам, а таксама з іншымі моладзевымі структурамі. Гэта дазваляе не толькі даносіць пазіцыю і ініцыятывы маладых людзей да ўзроўню прыняцця рашэнняў, але і прыцягваць моладзь да рэальнага грамадска-палітычнага жыцця.

Увогуле больш падрабязна з маёй дзейнасцю можна азнаёміцца ў тэлеграм-канале t.me/SivkoOfficial і на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

– Што хацелі б сказаць, звяртаючыся да сваіх выбаршчыкаў?

– Хацеў бы выказаць ім вялікую ўдзячнасць за аказаны мне давер, за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю, канструктыўныя прапановы па развіцці рэгіёнаў і краіны ў цэлым, удасканаленні заканадаўства і адзначыць, што ўся мая дэпутацкая дзейнасць падпарадкоўваецца галоўнай мэце: адстойванню інтарэсаў жыхароў нашай акругі на ўсіх узроўнях і выкананню задач, пастаўленых перад дэпутацкім корпусам кіраўніцтвам краіны.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *