Культурное наследие и туристический потенциал Докшиччины представили на выставке «Мая Беларусь»

photo_2026-01-02_18-53-57

Майстры раённага Дома рамёстваў Таццяна Марціновіч і Алена Таляронак сталі ўдзельнікамі выставы дасягненняў “Мая Беларусь”, якая праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPО.

На экспазіцыі культурнай спадчыны Віцебшчыны таленавітыя рукадзельніцы прадставілі старадаўнія народныя рамёствы. Таццяна Іванаўна паказала майстар-клас па саломапляценні, якое ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Разам з Аленай Георгіеўнай ахвотныя распісвалі маляванкі.

photo_2026-01-02_18-53-57 (3) photo_2026-01-02_18-53-57 (2)

– Тут кожны можа знайсці сваё – і аматары гісторыі, і фанаты тэхналогій, і тыя, хто любіць прыроду ці захапляецца спортам, – гаворыць дырэктар турыстычна-інфармацыйнага цэнтра Докшыцкага раёна Святлана Ігнацкая, якая на выставе “Мая Беларусь” ужо другі год запар прадстаўляла турыстычны патэнцыял Докшыччыны. – Яркія фотазоны, інтэрактыў, тэматычныя блокі, прысвечаныя ключавым галінам эканомікі, насычаная культурная і пазнавальная праграма. Арганізатары праекта “Мая Беларусь” чарговы раз пастараліся здзівіць.

photo_2025-12-19_16-55-42 photo_2025-12-19_16-55-45

Дарэчы, з моманту адкрыцця выставу наведалі больш за 80 тысяч чалавек. Працаваць яна будзе да 23 лютага. Па панядзелках у цэнтры BELEXPО выхадны дзень. З аўторка па пятніцу выстава працуе з 12.00 да 20.00, у суботу, нядзелю і святочныя дні – з 11.00 да 21.00. Уваход свабодны.

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.
Фота з адкрытых крыніц.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *