Акция «Наш животновод» стартовала в Докшицком районе
Зіма – традыцыйны час правядзення рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”. Дарэчы, дзясятай па ліку.
Докшыцкі раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК штогод прымае актыўны ўдзел у акцыі. Сёлета эстафету ўшанавання лепшых работнікаў у галіне жывёлагадоўлі адкрылі ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, ААТ “Барсучанка” і КУСГП “Докшыцкі”. У кожным сельгаспрадпрыемстве вызначаны лепшыя аператары машыннага даення і аператары па вырошчванні маладняку.

Аператара машыннага даенння Вольгу Зяваліч
віншуе старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч.
Старшыня райкама прафсаюза Васіль Васюковіч наведаў сельгасарганізацыі, каб уручыць узнагароды жывёлаводам, якія ў 2025 годзе дасягнулі высокіх паказчыкаў у рабоце ў сваіх гаспадарках.
Першым на маршруце стала ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. На МТК “Альхоўка” падзякі райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі за прафесіяналізм, якаснае і адказнае выкананне сваіх абавязкаў атрымалі цялятніца Аксана Жэлюбчык і даярка Наталля Гурская, якая рупіцца на МТФ “Ветахмо”.
У КУСГП “Докшыцкі” адзначаны аператар па вырошчванні маладняку БРЖ Рыта Пургіна і аператар машыннага даення Вольга Зяваліч.
Віншавальная эстафета на гэты раз завяршылася на МТК “Варганы” ААТ “Барсучанка”, дзе ўзнагароды атрымалі Марына Шамшур і Ала Падляшчук.
Васіль Васюковіч падзякаваў усім працаўніцам за добрасумленную працу, пажадаў ім здароўя і далейшых поспехаў у нялёгкай справе.
Музычныя кампазіцыі ў выкананні работнікаў аўтаклуба, Гняздзілаўскага СДК і Крыпульскага клуба-бібліятэкі надалі моманту святочнасці і стварылі адпаведны настрой.
Наталля ВАСЬКО.
Фота аўтара.



