Игорь Герасимёнок на новом Амкодоре убирает снег на Бегомльщине
Ігар Герасімёнак працуе ў Бягомльскім участку РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” з 2009 года. Сваю прафесійную дзейнасць пачынаў трактарыстам, а літаральна паўгода таму, атрымаўшы новенькі Амкадор, перакваліфікаваўся на вадзіцеля пагрузчыка.
Падчас адной з рабочых камандзіровак на Бягомльшчыну заспелі Ігара Мікалаевіча на вуліцы Савецкай, дзе поўным ходам ішла ўборка снегу.
– Ох, зіма сёлета выдалася снежная,таму зараз асноўныя сілы кінуты менавіта на вываз снегу, ды і не толькі з цэнтральных вуліц гарадскога пасёлка. Працуем і ў іншых сельсаветах, – расказвае пра свае надзённыя клопаты Ігар Герасімёнак.
– Надзейны і адказны, – так коратка і ёмка характарызуе Ігара Мікалаевіча начальнік участка Юрый Кукуля і дадае: – Яму можна даверыць любую справу і быць упэўненым, што ўсё будзе зроблена якасна. У ацяпляльны перыяд ён у асноўным працуе на загрузцы шчапы і падачы яе ў бункер, а таксама на нарыхтоўцы дроў. Вясной тэхніка задзейнічана на ўборцы бескантэйнерных пляцовак на грамадзянскіх могілках. Калі трэба, Ігар Мікалаевіч падмяняе сваіх калег на час водпускаў. Карацей, паспявае ўсюды.
Любую работу Ігар Герасімёнак выконвае добрасумленна. Тэхніку трымае ў спраўнасці. Так і павінна быць ва ўмелых руках вадзіцеля-прафесіянала.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

