Кніжная выстава “Мы славім жанчын Беларусі” пачала працаваць у Докшыцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы

photo_2026-02-06_16-34-35

У межах агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» у Докшыцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрылася кніжная выстава “Мы славім жанчын Беларусі”, прысвечаная Году беларускай жанчыны.

– Выстава складаецца з некалькіх частак, – гаворыць бібліятэкар Алена Бабровіч. – Напрыклад, у раздзеле “Жанчыны, якія праславілі Беларусь” можна пазнаёміцца з кнігамі пра Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр, падзвіжнікаў праваслаўя і праваслаўных святыняў. Тут жа прадстаўлены выданні пра прападобную Еўфрасінню Полацкую, жыццё якой – прыклад міласэрнасці і мужнасці. Пра сямейныя каштоўнасці, ролю маці можна прачытаць у кнігах, якія знаходзяцца ў раздзеле “Усё на зямлі ад рук маці”.

Выстава будзе працаваць і папаўняцца навінкамі на працягу ўсяго года.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *