На медико-санитарном совете в Докшицкой ЦРБ подвели итоги за прошлый год и наградили лучших работников
На медыка-санітарным савеце падведзены вынікі работы цэнтральнай раённай бальніцы за мінулы год.
У савеце прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, намеснік начальніка аддзела арганізацыі медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Ірына Міхеенка, загадчык лабараторнага аддзела РЦГіЭ Алеся Савіцкая.
З дакладамі выступілі галоўны ўрач ЦРБ Вераніка Рамановіч, яе намеснікі Іна Кучыц і Наталля Галоўчыц, загадчык паліклінікі Валянціна Вешторт. Выступоўцы прааналізавалі стан работы ў структурных падраздзяленнях і ў цэлым па ўстанове, вызначылі задачы, над рашэннем якіх патрэбна працаваць у далейшым.
Па традыцыі на мерапрыемстве ўзнагародзілі лепшых работнікаў. Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і па выніках работы за 2025 год атрымалі медыцынская сястра агульнай практыкі аддзялення агульнай урачэбнай практыкі Бягомльскай раённай бальніцы Наталля Шарох, медыцынская сястра цэнтралізаванага стэрылізацыйнага аддзялення ЦРБ Наталля Шарох і ўрач-акушэр-гінеколаг, загадчык паліклінікі Валянціна Вешторт.
Яшчэ адзін прыемны момант – уручэнне пасведчанняў «Лепшы па прафесіі». Такога звання ўдастоены раённы ўрач-педыятр Таццяна Цімашчук, медыцынская сястра хірургічнага кабінета Лілія Божалка, санітарка кабінета фтызіятра, клініка-дыягнастычнай лабараторыі Таццяна Куцкевіч, кухар Бягомльскай раённай бальніцы Валянціна Кляшчова. Іх імёны будуць занесены на Дошку гонару ўстановы.
А пераможцам сярод структурных падраздзяленняў ЦРБ прызнана педыятрычнае аддзяленне, якое таксама будзе занесена на Дошку гонару.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота прадастаўлена ЦРБ.



