В Витебске подвели итоги идеологической работы за 2025 год

photo_8_2026-02-с

У Віцебску прайшло пасяджэнне выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў, намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі, намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая, якая знаходзілася ў рэжыме відэаканферэнцсувязі, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.

Пра вынікі ідэалагічнай работы ў 2025 годзе і яе стратэгічных напрамках у сваім дакладзе расказала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Навіцкая.

– Мы бачым тыя прыярытэты, на якіх павінны сканцэнтраваць сваю ўвагу. Гэта наша прысутнасць у інфармацыйным полі, работа з моладдзю, з працоўнымі калектывамі, на прадпрыемствах усіх форм уласнасці і ў лічбавай прасторы, – адзначыла Марына Уладзіміраўна. – Да ідэалагічнай работы мы павінны далучаць усе пласты грамадства. Ва ўмовах знешняга ціску важна фарміраваць у маладых людзей разуменне каштоўнасці міру і адказнасці за будучае краіны. Для гэтага ў рэгіёне плануюць запуск новых патрыятычных праектаў.

Што тычыцца задач для СМІ Віцебскай вобласці, то неабходна не баяцца аператыўна прымаць меры рэагавання на выяўленую грамадска-палітычную інфармацыю. Работа з насельніцтвам – адзін з ключавых напрамкаў дзейнасці рэгіянальных СМІ. Трэба шырэй выкарыстоўваць чат-бот для ўзаемадзеяння з аўдыторыяй. Установам рэдакцый – актывізаваць намаганні па стварэнні ўласных аналітычных матэрыялаў.

Падсумоўваючы планы, агучаныя на калегіі, Уладзімір Пярцоў звярнуў увагу на тое, што ў цэнтры ўвагі работы ідэалагічнай вертыкалі павінна знаходзіцца моладзь і ведаць, што сёння адбываецца на знешнім баку Беларусі. Розум маладых людзей, іх энергія і стваральная праца патрэбны Радзіме для захавання стабільнасці, суверэнітэту і далейшага росквіту.

photo_2026-02-18_19-04-39

Пасля завяршэння калегіі адбылася цырымонія ўзнагароджання прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі вобласці па выніках работы ў 2025 годзе. Да гонару нашага раёна, Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама ўшанавана галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гайчук.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота з адкрытых крыніц.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *