Юные дзюдоисты Докшицкой ДЮСШ развивают физическую силу и укрепляют дух

IMG_0466 с

Ці ведалі вы, што такі від спорту як дзюдо дапамагае не толькі развіць фізічную сілу, але і ўмацаваць дух? Юныя дзюдаісты Докшыцкай ДЮСШ таму прыклад.

– Кожная наша трэніроўка – гэта не проста фізічная нагрузка, але і магчымасць навучыцца спраўляцца з цяжкасцямі і пераадольваць сябе, – гаворыць трэнер Алена Таляронак. – Дзюдо дапамагае развіваць каардынацыю, гнуткасць і цягавітасць. Акрамя таго, заняткі гэтым відам спорту садзейнічаюць паляпшэнню псіхаэмацыянальнага стану і павышэнню самаацэнкі.

Сёлета ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе дзейнічаюць дзесяць вучэбна-трэніровачных груп, у якіх займаюцца 87 дзюдаістаў. Заняткі адбываюцца на базе СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч (трэнеры Марына Ярмаковіч, Алена Таляронак і Алена Касцюк), Бягомльскай СШ імя С.С. Манковіча (трэнер Крысціна Чарнабрысава) і Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова (трэнер Алена Касцюк).

– Набор у групы ідзе з дзевяці гадоў, – гаворыць дырэктар школы Марына Ярмаковіч. – Але практыкуем заняткі і з меншымі дзецьмі, нават з шасцігадовага ўзросту. Трэніруемся з маленькімі барцамі па дзве гадзіны на тыдзень. Яшчэ адна – плаванне ў басейне ФСК “Ураджай”. Дарэчы, у межах аднаўленчых мерапрыемстваў плаванне практыкуем і ў іншых групах.

У мінулым годзе на абласных турнірах докшыцкія юныя дзюдаісты заваявалі 13 залатых медалёў, 16 – сярэбраных і 43 – бронзавыя. Ёсць узнагароды і рэспубліканскага ўзроўню. На Першынстве Рэспублікі Беларусь па самба сярод юніёрак на трэцюю прыступку п’едэстала ўзнялася выхаванка Алены Таляронак Валерыя Зінгер. Трэцяе месца ў адкрытым першынстве Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па дзюдо заваяваў Аляксей Дударчык, якога трэніруе Крысціна Чарнабрысава.

Дзве дзюдаісткі – выхаванкі Докшыцкай ДЮСШ Злата Алампіева і Кіра Яцкоўская – у гэтым годзе працягваюць авалодваць любімым відам спорту ў Плешчаніцкім вучылічшы алімпійскага рэзерву.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *