Оперативность и точность — главные принципы деятельности сотрудников Докшицкого отделения Департамента охраны МВД

На варце правапарадку (злева направа) Аляксандр Мацкевіч, Валерый Шышла, Міхаіл Яловік, Віталій Варанковіч, Тамара Ліннік і Яўген Муха.
Рэагаваць аператыўна і дакладна – галоўныя прынцыпы дзейнасці супрацоўнікаў Докшыцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС. Сёлета калектыў адзначаны другім месцам на абласным конкурсе на лепшую арганізацыю прафесійнай падрыхтоўкі сярод падраздзяленняў другой групы.
Бронзавымі прызёрамі сталі докшыцкія ахоўнікі на спартакіядзе Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы па службова-прыкладных і спартыўна-масавых відах спорту.
– За 2025 год нарады груп затрымання 229 разоў выязджалі па сігналах трывогі, – гаворыць начальнік раённага аддзялення Дэпартамента аховы Міхаіл Яловік. – На сённяшні дзень пад аховай нашай арганізацыі знаходзіцца 347 аб’ектаў і памяшканняў фізічных асоб, кантралюецца 140 кропак трывожных сігналізацый. Акрамя гэтага, міліцыянеры-ахоўнікі сочаць за грамадскім парадкам на вуліцах і ў лічаныя хвіліны з’яўляюцца там, дзе патрэбна дапамога. Сярод усіх супрацоўнікаў, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у сёлетнюю перамогу аддзялення, можна вылучыць міліцыянера ўзвода міліцыі Аляксандра Мацкевіча, які мае стос спартыўных узнагарод. Шмат гадоў працуе вартаўніком Валерый Шышла. Валерый Станіслававіч пастаянна прадстаўляе аддзяленне на творчых конкурсах. У мінулым годзе ён атрымаў перамогу на конкурсе мастацкай самадзейнасці абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы ў намінацыі “Лепшы чытальнік”. Выдатны вынік на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства прадэманстравала Тамара Ліннік, якая з 2021 года працуе вартаўніком на нафтабазе ў Крулеўшчыне. Вядома, што агульны поспех залежыць ад зладжанай работы. Прыемна, што супрацоўнікі аддзялення гэта разумеюць і стараюцца быць прафесіяналамі ў сваёй дзейнасці.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.
