Семинар об итогах реализации Программы непрерывного воспитания детей и учащейся молодёжи прошел в Докшицах

photo_2026-03-02_с

На мінулым тыдні на базе сярэдняй школы №1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога прайшоў раённы семінар “Аб выніках рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі, якая навучаецца, на 2021–2025 гг.”

На пачатку мерапрыемства адбылося прадстаўленне вопыту выхаваўчай работы ўстаноў адукацыі. Гэта экскурсія ў музей імя І.С. Палявога, прэзентацыі дзейнасці музея “Спадчына”, музейнага пакоя “Мы памятаем”, рэсурснага цэнтра “Выток”, выстава работ удзельнікаў аб’яднанняў па інтарэсах Цэнтра дзяцей і моладзі.

Ярка і творча расказалі пра сябе удзельнікі клубаў: “Рэзерв” СШ №1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога, “Айвенга” СШ №2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч, “Вектар памяці” Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова.

photo_2026-03-02_17-01-28 (3)

Пра тое, як рэалізавана Праграма, распавяла ў сваім дакладзе метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Плыгаўка. Вольга Віктараўна адзначыла, што асноўны акцэнт пры састаўленні плана Праграмы быў зроблены на ўдзел вучняў у грамадзянска-патрыятычных мерапрыемствах. Іх спектр вельмі шырокі і ахоплівае практычна ўсіх навучэнцаў школ раёна. Так, ва ўстановах адукацыі арганізавана работа 32 аб’яднанняў па інтарэсах і факультатыўных заняткаў патрыятычнай накіраванасці, на базе гарадскіх і Бягомльскай СШ не першы год функцыянуюць тры ваенна-патрыятычныя клубы і шэсць груп. Сёлета ў гэту дзейнасць уключыліся клубы, створаныя ў Параф’янаўскай СШ імя А.І. Чэрныша і Глінскай СШ. Таксама ў школах раёна дзейнічаюць 9 атрадаў юных інспектараў руху, тры – юных выратавальнікаў-пажарных, 4 – правапарадку, 8 – валанцёрскіх, 32 – цімураўскія атрады. Вынікі іх работы шматразова адзначаліся ў вобласці і рэспубліцы. А ўвогуле па выніках рэалізацыі Праграмы ў скарбонцы дасягненняў навучэнцаў устаноў адукацыі раёна толькі за мінулы год 236 дыпломаў абласнога ўзроўню, 53 – рэспубліканскага і 6 – міжнароднага!

ЕН 1635

Каманда акцябрат-зарнічнікаў “Юнга” СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч.

Развіццё і рэалізацыя моладзевых ініцыятыў адбываецца дзякуючы ўдзелу вучняў старшых класаў у дзейнасці Моладзевай палаты, створанай пры раённым Савеце дэпутатаў. Наладжана цеснае супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі і Бягомльскім музеем народнай славы, у школах актыўна дзейнічаюць чатыры пошукавыя атрады. Толькі на працягу бягучага навучальнага года было арганізавана каля 150 экскурсій па раёне, вобласці і рэспубліцы, у якіх прынялі ўдзел каля 2000 навучэнцаў.

Выступоўца распавяла таксама пра паспяховую дзейнасць раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “БРПА” і “БРСМ”, мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў дзяцей і падлеткаў сямейных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, карыснага баўлення вольнага часу, эканамічнай, экалагічнай культуры і іншых напрамкаў выхаваўчай работы. Былі адзначаны педагогі, якія мэтанакіравана працуюць над павышэннем якасці арганізацыі выхаваўчай работы і дасягнулі ў гэтай справе значных вынікаў. Вольга Віктараўна спынілася і на найбольш яркіх вучнёўскіх дасягненнях.

photo_2026-03-02_17-01-27

Пра сучасныя падыходы ў арганізацыі выхаваўчай работы даступна і цікава распавёў кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні СШ №1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Генадзь Краўчонак. Не магло не захапіць і выступленне настаўніка Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова Наталлі Рандарэвіч, якая са сваімі вучнямі вядзе вялікую пошукавую работу і шмат увагі ўдзяляе захаванню гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну.

Педагог-арганізатар СШ №2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч Аксана Наумец, таксама чалавек, апантаны сваёй работай, расказала пра дзейнасць піянерскай арганізацыі ўстановы па фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі, і падзялілася, якой яна бачыць сучасную піянерскую дружыну. Пра тое, як развіваецца сістэма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, даклад зрабіла дырэктар ЦДіМ Святлана Януковіч.

Напрыканцы былі падведзены вынікі работы, дадзена яе станоўчая ацэнка, акрэслены асноўныя кірункі дзейнасці на наступную пяцігодку.

photo_2026-03-02_17-01-28 (4) ЕН 1639 photo_2026-03-02_17-01-29 photo_2026-03-02_17-01-29 (3) photo_2026-03-02_17-01-29 (2) photo_2026-03-02_17-01-28

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *