Школы Докшицкого района приняли участие в областной неделе инженерии
У школах Віцебшчыны, у тым ліку ў Докшыцкім раёне, з 4 па 11 сакавіка прайшоў абласны тыдзень інжынерыі.
Асаблівую значнасць праведзеныя мерапрыемствы мелі для навучэнцаў профільных інжынерных класаў і груп, инжынерна-тэхнічных цэнтраў.
У нашым раёне інжынерныя групы створаны ў Сітцаўскай СШ і Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова, а на базе СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога дзейнічае Інжынерна-тэхнічны цэнтр.
Тыдзень аб’яднаў ключавыя абласныя мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё інжынернага мыслення, папулярызацыю сучасных тэхналогій і падтрымку таленавітых вучняў. Сярод іх спаборніцтва ў фармаце хуткіх выпрабаванняў “Інжынерны чэлендж”, конкурс відэа, прэзентацый, постараў і плакатаў “Інжынер – прафесія будучыні…”, інтэлектуальная гульня “ТэхнаКВІЗ-2026”, камандная алімпіяда і іншыя.
Акрамя таго, у кожнай з устаноў адукацыі адбыліся ўласна распрацаваныя мерапрыемствы. Напрыклад, у Крулеўшчынскай школе была падрыхтавана выстаўка навукова-папулярнай літаратуры «Юнаму даследчыку», экскурсія ў ВУ «Віцебскторф», сустрэча з інжынерам РУП “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт” Вячаславам Ялцэвічам. Вучні першай гарадской школы сустрэліся з намеснікам дырэктара – галоўным інжынерам РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік” Віктарам Махонем, правялі флэшмоб, паўдзельнічалі ў майстар-класе. Сітцаўскія школьнікі знаёміліся з перавагамі інжынернай прафесіі на класнай гадзіне і факультатыўным занятку, а напярэдадні тыдня наведалі Цэнтр папулярызацыі навукі, які адкрыты на фізічным факультэце БДУ.
Арына АЛЯКСАНДРАВА.
Фота з архіва Крулеўшчынскай СШ.

