Детский церковный хор поет в Свято-Покровском храме в Докшицах

IMG_6406 с

Падчас святочнага богаслужэння ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Докшыцах ярка і ўзнёсла, быццам званочкі, будуць гучаць дзіцячыя галасы. Пачынаючы з верасня мінулага года памочнікамі на клірасе сталі выхаванцы нядзельнай школы прыхода. Іх, з бласлаўлення а. Паўла Іоські, аб’яднала ў дзіцячы царкоўны хор настаўніца Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага Вольга Жалткевіч.

Для Вольгі Анатольеўны быць рэгентам – покліч душы. Вось ужо колькі гадоў яна кіруе дарослай групай пеўчых докшыцкай царквы.

– Для дзяцей царкоўны хор – гэта не толькі музычнае навучанне, а і духоўнае выхаванне, – гаворыць Вольга Анатольеўна. – Іх першае выступленне было на малебне да пачатку навучальнага года ў нядзельнай школе. Паступова пачалі спяваць на літургіях, падчас абраду прычашчэння. Удзельнічалі ва ўрачыстым суботнім богаслужэнні напярэдадні Каляд. Рэпетыцыі праводзім раз на тыдзень: заняткі арганізоўваюцца па пятніцах у школе мастацтваў. За гэты час выхаванцы ўжо засвоілі дастатковы матэрыял. На службах яны не толькі спяваюць, але і чытаюць малітвы. Царкоўны хор можна пачуць і на святочных канцэртах. Будзем рады ўсім хлопчыкам і дзяўчынкам, якія далучацца да нашай суполкі. Галоўнае – гэта жаданне спяваць і служыць Богу.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *