Почему дети проявляют агрессию и как с ней справиться. Советы специалиста
Часцей за ўсё карані праблемы дзіцячай агрэсіўнасці ляжаць у сямейным асяроддзі. Калі ў сям’і канфлікты – звыклая рэч, а бацькі выкарыстоўваюць фізічнае пакаранне як метад выхавання, дзіця хутка засвойвае гвалтоўную мадэль паводзін.
Адсутнасць эмацыянальнай блізкасці, хранічны недахоп увагі ці празмерная крытыка таксама здольныя справакаваць негатыў. Але патрэбна звяртаць увагу на індывідуальныя асаблівасці дзіцяці: тэмперамент, адчувальнасць, здольнасць да самарэгуляцыі.
Акрамя таго, агрэсіўнасць можа быць праяўленнем павышанай трывожнасці, страхаў і няўпэўненасці. Дзіця, якое адчувае сябе безабаронным, можа выкарыстоўваць агрэсію як шчыт. У шэрагу выпадкаў прычына крыецца ў неўралагічных парушэннях, якія аслабляюць самакантроль.
Парады бацькам:
Захоўвайце спакой. Ваш крык толькі пацвердзіць думку дзіцяці, што агрэсія – гэта нармальны спосаб зносін.
Шукайце прычыну, а не пакаранне. Паспрабуйце спакойна пагаварыць: “Што здарылася? Што ты адчуваў? Чаму раззлаваўся?”
Устанавіце межы без абвінавачванняў. Скажыце: “Я разумею, што ты злуешся, але біцца нельга. Гэта балюча”. Ваша задача – аддзяліць пачуццё (яго можна разумець і прымаць) ад учынку (які трэба спыняць).
Вучыце праяўляць эмоцыі бяспечна. Прапануйце альтэрнатыву: спорт, творчасць і музыка выдатна дапамагаюць перанакіраваць энергію.
Будзьце прыкладам. Дзеці вучацца не з нашых слоў, а з нашых учынкаў. Калі вы самі ўмееце вырашаць канфлікты без крыку і сілы, вы даяце дзіцяці лепшы жыццёвы ўрок.
Калі адчуваеце, што ўласнымі сіламі не справіцца з сітуацыяй або калі дзіцячая агрэсія выходзіць за межы бяспекі, важна своечасова звярнуцца па дапамогу да спецыяліста. Чым раней вы гэта зробіце, тым лягчэй будзе спыніць сур’ёзныя праблемы, якія могуць паўплываць на жыццё дзіцяці праз гады.
А. ЛУКАШОНАК,
сацыяльны педагог
Сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна.

