Фестиваль педагогического мастерства «Методическая весна — 2026» прошел в Докшицком районе

photo_2026-04-30_с

Глінская сярэдняя школа прыняла кіраўнікоў і настаўнікаў устаноў адукацыі раёна на фестывалі педагагічнага майстэрства “Метадычная вясна – 2026”.

Глінскія педагогі падзяліліся напрацоўкамі, прадэманстравалі інавацыйныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу і ў цэлым паказалі высокае прафмайстэрства.

Выклікалі цікавасць факультатыўны занятак “Уводзіны ў аграрныя прафесіі” па тэме “Пчалярства і меданосныя расліны”, які правяла настаўнік геаграфіі Алена Ставер, урок-даследаванне “Дыханне чалавека” (настаўнік пачатковых класаў Жанна Кароткіна), занятак па тэме “У пошуках здароўя” (выхавальнік дашкольнай адукацыі Валянціна Плыгаўка).

photo_2026-04-30_16-50-39 (2)

Настаўнік хіміі і біялогіі Святлана Пісарэнка падрыхтавала для калег педагагічную майстэрню па праектнай дзейнасці, а малады спецыяліст, настаўнік пачатковых класаў Віялета Юхнавец – майстар-клас па фарміраванні функцыянальнай адукаванасці праз выкарыстанне гульнёвых тэхналогій. Настаўнік пачатковых класаў, кіраўнік школьнага этнаграфічнага музея “Спадчына” Аксана Самсановіч прадставіла вопыт педагагічнай дзейнасці па выкарыстанні патэнцыялу музея на ўроках літаратурнага чытання. Удзельнікі фестывалю пазнаёміліся і з работай батлейкі, якую наладзіла Аксана Іванаўна.

photo_2026-04-30_16-50-39 (5)

Перад педагогамі Докшыччыны выступіла таксама настаўнік-метадыст Глыбоцкай раённай гімназіі Святлана Мацулевіч. Яна правяла для іх урок пра развіццё эмацыянальнага інтэлекту дзяцей.
Акрамя таго, для гасцей школы былі арганізаваны выставы-прэзентацыі агракласа і “Памяць народа несмяротная”, віртуальнае падарожжа “Па старонках школьнага летапісу”, экскурсія ў этнаграфічны музей.

Закончылася свята яркім самапрадстаўленнем гаспадароў установы на сцэне “Школа = жыццё” і падвядзеннем вынікаў. Удзельнікі адзначылі карысць метадычных мерапрыемстваў і выказалі шчырую ўдзячнасць глінскім педагогам за выдатную арганізацыю. А ў наступным годзе “Метадычная вясна” адбудзецца ў Парплішчанскай СШ.

photo_2026-04-30_16-50-39 (3) photo_2026-04-30_16-50-39 (4) photo_2026-04-30_16-50-39 photo_2026-04-30_16-50-40 (2) photo_2026-04-30_16-50-40 (3) photo_2026-04-30_16-50-40

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота з адкрытых крыніц.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *