По примеру матери. Докшицы присоединились к республиканской акции «Женщины, создавшие эпоху»
Докшыцы далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Жанчыны, якія стварылі эпоху”.
У горадзе прайшло ўрачыстае мерапрыемства ўшанавання працоўных дынастый раёна. У цэнтры ўвагі былі мамы і дочкі, якіх звязвалі не толькі роднасныя сувязі, але і прафесіі адной галіны: адукацыі, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, культуры, гандлю, журналістыкі і іншых.
Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў раёна, святары.
Рэспубліканская акцыя ініцыявана Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і прымеркавана да Года беларускай жанчыны і Свята працы. Яе мэта – дэманстрацыя нацыянальнага вобраза працаўніцы, папулярызацыя дасягненняў жанчын, якія ўнеслі значны ўклад у эканоміку і сацыяльную сферу краіны.
Сяргей Абірала адзначыў вялікую ролю жанчын і як захавальніц сямейных каштоўнасцей і традыцый, якія перадаюцца ад маці да дзяцей. Выказаў шчырую падзяку жанчынам за працу і пажадаў здароўя, дабрабыту, далейшых поспехаў.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота Аляксандра Варанковіча.










