СПМ или мопед? О порядке регистрации электроскутера рассказали в Докшицком ОГАИ

1400 с

У рэдакцыю звярнулася жыхарка Докшыц з пытаннем, як зарэгістраваць электраскутар.

– Чула, што цяпер на двухколавы транспарт, які развівае хуткасць больш чым 25 кіламетраў у гадзіну, трэба атрымліваць дзяржнумар, – гаварыла жанчына. – Які парадак усёй гэтай працэдуры?

– Сапраўды, з 1 верасня 2025 года ў Правілы дарожнага руху ўнесены змены, частка якіх тычыцца сродкаў персанальнай мабільнасці, – тлумачыць начальнік АДАІ РАУС маёр міліцыі Дзмітрый Дамаскін. – Так, для тэхнікі, якая мае максімальную канструктыўную хуткасць большую за 25 км/г, неабходна правядзенне ацэнкі адпаведнасці адносна яе прыналежнасці да транспартнага сродку “мапед” або “матацыкл”. Паспяховае праходжанне дадзенай працэдуры дазваляе атрымаць выпіску з электроннага пашпарта і на яе аснове далей зарэгістраваць сродак у ДАІ. Такі спрошчаны парадак рэгістрацыі дзейнічае да 1 верасня 2026 года. Выпрабавальныя лабараторыі, а іх створана 25 у 16 гарадах краіны, працуюць па заяўках, у ходзе апрацоўкі якіх прызначаюцца і ўзгадняюцца дата і час ацэнкі адпаведнасці прылад. Некаторыя лабароторыі прымяняюць выязны фармат работы, як правіла, пры наяўнасці некалькіх заявак. Самая бліжэйшая лабараторыя для дакшычан знаходзіцца ў Полацку. Менавіта ў Полацкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі і трэба звярнуцца з заявай. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце https://polotskcsms.by або ўдакладніць па нумарах тэлефонаў 8 (0214) 51 98 76, +375 (29) 899 97 (аддзел выпрабавання) і 8 (0214) 51-98-17, 51-98-82, +375 (29) 899-97-04 (аддзел сертыфікацыі).

Пры станоўчых выніках непасрэднай ацэнкі адпаведнасці пасля афармлення электроннага пашпарта на працягу трох рабочых дзён выдаецца выпіска з электроннага пашпарта, неабходная для рэгістрацыі транспарту ў ДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *