День пожарной службы отпраздновали в Докшицах
На беразе гарадскога возера адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня пажарнай службы. Для гасцей была падрыхтавана насычаная канцэртная праграма, працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі і выстава аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Тут жа прайшлі паказальныя выступленні па ліквідацыі наступстваў ДТЗ і выратаванні людзей на вадзе.
Віншаванні з нагоды прафесійнага свята выратавальнікам і ветэранам службы адра-
савала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і ўручыла ўзнагароды. Ганаровай граматы райвыканкама ўдастоены вадзіцель ПАВП № 12 Уладзімір Мальцаў, Падзякі старшыні райвыканкама – дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання Віталій Галавач. Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў атрымаў начальнік дзяжурнай змены ПАВЧ № 2 Аляксандр Квінта, Падзяку старшыні райсавета – старшы вадзіцель ПАВЧ № 1 Дзмітрый Галацэвіч.
– Дзякуй вам за самаадданую працу, за гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў патрэбную хвіліну, – адзначыла ў сваім выступленні Валянціна Юр’еўна. – Асаблівыя словы пашаны ветэранам, старшаму пакаленню, якое працягвае служыць. Вы валодаеце вопытам і мудрасцю. Не толькі ведаеце, як тушыць пажары, але і як граматна правесці прафілактычную работу, каб у нас у раёне надзвычайных сітуацый было як мага менш.
Да віншаванняў афіцыйна далучыліся прадстаўнікі раённага адзела міліцыі і ваенкамата. Начальнік РАУС падпалкоўнік міліцыі Вадзім Гарбузаў узнагародзіў нагрудным знакам упраўлення спраў Віцебскага аблвыканкама капітана ўнутранай службы Уладзіміра Плашчанку. Граматай упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама адзначаны маёры ўнутранай службы Юрый Потэс і Дзмітрый Палачанін, Падзякай – маёр унутранай службы Дзмітрый Няверка і старшы лейтэнант унутранай службы Дзмітрый Салавей. Юбілейным медалём “80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” ўзнагароджана старшы лейтэнант унутранай службы Валянціна Траба.
Урачыстым момантам мерапрыемства стала прыняцце прысягі. Абараняць Радзіму і яе незалежнасць абяцалі радавыя ўнутранай службы Кірыл Глазко, Дзяніс Грунтаў, Касьян Жытні, Мікіта Кубліцкі, Мацвей Кучыц, Кірыл Сапегін і Уладзіслаў Чарнуха.
На свяце таксама былі адзначаны лепшыя работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях. За значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці нагрудным знакам МНС “Выдатнік” узнагароджаны прапаршчык унутранай службы Вячаслаў Юковіч, Ганаровай граматай МНС – старшы прапаршчык унутранай службы Аляксандр Чарняўскі, Граматай МНС – старшы прапаршчык унутранай службы Аляксандр Бахановіч, юбілейным медалём “170 гадоў пажарнай службе” і Граматай Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС – старшы прапаршчык унутранай службы Аляксандр Білкшта, юбілейным медалём “170 гадоў пажарнай службе” – старшы прапаршчык унутранай службы Мікалай Хмялінка.
Граматы Віцебскага ўпраўлення МНС уручаны капітану ўнутранай службы Раману Январову і старшаму прапаршчыку ўнутранай службы Аляксандру Свірко. Падзяка начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС аб’яўлена маёру ўнутранай службы Андрэю Мальчонку і старшым прапаршчыкам Яне Чарняўскай і Сяргею Шароху.
На свяце шчырымі апладысментамі віталі ветэранаў аддзела Міхаіла Аліноўскага, Аляксандра Паручніка, Віктара Міцкевіча, Яўгенія Шароха і Віктара Курушку, якія на працягу многіх гадоў бездакорна неслі службу. Іх вопыт, мужнасць і адданасць прафесіі па сённяшні дзень з’яўляюцца прыкладам для маладога пакалення.
За актыўны ўдзел у мерапрыемствах па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці і ўклад у дзейнасць Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных былі адзначаны Ягор Канопскі, Мілана Таляронак, Надзея Ясючэня і Сцяпан Баравікоў.

Падчас урачыстасці благачынны Докшыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Леанід Страха перадаў начальніку райаддзела па надзвычайных сітуацыях ікону Божай Маці “Неапалімая Купіна” як галоўны духоўны абярэг для ўсяго асабовага саставу аддзела.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.










