Праздник криницы прошел в д. Буй Докшицкого района

IMG_7728+

У вёсцы Буй Крыпульскага сельсавета напярэдадні Дня памяці хрысціянскіх мучанікаў апосталаў Пятра і Паўла адбылося свята крыніцы, у межах якога ладзіліся тра­дыцыйныя раённыя конкурсы “Хлеб, квас і добры на­строй” і “Звініць каса – жыве вёска”. Сёлета ганаровым госцем мерапрыемства стала намеснік старшыні райвы­канкама дэпутат раённага Савета дэпутатаў Марына Клімовіч.

Як заўсёды, мерапрыемства пачалося хрэсным ходам ад царквы апосталаў Пятра і Паўла ў в. Гняздзілава. Крынічку ў в. Буй асвяціў настаяцель храма протаіерэй Віктар Гмір. Пасля малебна ўсе абавязкова ўмываюцца крынічнай вадой. Народнае павер’е сцвярджае, што калі напіцца святой вады і акунуцца ў купель, то можна пазбавіцца ад нядобрага ды здароўя прыдбаць.

Свята працягнулася прадстаўленнем смачнага конкурсу “Хлеб, квас і добры настрой”. Работнікі ўстаноў культуры раёна пастараліся на славу: здзівілі не толькі разнастайнасцю выпечкі і напояў, бо кожная гаспадыня мае свае сакрэты прыгатавання хлеба ды квасу, а і ўпрыгожваннем тэма­тычных пляцовак.

Ахвотныя набывалі сувеніры на па­мяць ад майстроў раённага Дома рамё­стваў, а таксама ўдзельнічалі ў флэш­мобе па роспісе маляванкі. Работніцы розных прафесій былі прадстаўлены на фотавыставе, падрыхтаванай да “Года беларускай жанчыны”.

Яркі момант свята – конкурс кас­цоў. У гэтым годзе яго ўдзельнікамі сталі сем пар, сярод якіх і мінулагодні пераможца – вадзіцель рэдакцыі га­зеты “Родныя вытокі” Вячаслаў Чар­вінскі. На гэты раз ён быў у пары з Вольгай Яроменка, якая прадстаўляла аддзел культуры райвыканкама.

У конкурсе ўлічваліся не толькі хуткасць і якасць касьбы і зграбання травы ў валкі. Удзельнікі ўпрыгожвалі косы і граблі, а яшчэ ладзілі “Абед на сенакосе”. А пераможцамі сталі стар­шыня Тумілавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Хілько і загадчыца этнаграфічнай сядзібы “Вецяра” Воль­га Квачонак. У пары “Родных вытокаў” і аддзела культуры – другое месца. Трэ­цімі сталі Касьян Травіцкі і Габрыэла За­грыбко – такія псеўданімы сабе прыду­малі старшыня Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Захарэвіч і бібліятэкар Бягомльскай гарпасялко­вай бібліятэкі імя П. Панчанкі Алена Чучман.

Падзякі за ўдзел атрымалі старшыня Крыпульскага сельскага Савета дэпута­таў Іван Лакуцэвіч і загадчыца Крыпуль­скага сельскага клуба-бібліятэкі Ірына Штоль, а таксама сем’і Мікалая і Вольгі Асаёнкаў, якія прадстаўлялі каманду ТЦСАН, Аляксандра і Яны Чарняўскіх (РАНС) і Валерыя і Тамары Новікаў (ветэ­ранская арганізацыя).

Узнагароды касцам уручыла Марына Клімовіч. Акрамя таго, Марына Эдуар­даўна ўзнагародзіла Лілію Лініч, якая ў межах раённага праекта “Жаночы код Докшыччыны” адзначана ў намінацыі “Жанчына – захавальніца традыцый”.

Святочны настрой падтрымлівалі народны вакальны ансамбль народнай песні “Прызбачка” Валкалацкага СДК, вакальны гурт Гняздзілаўскага СДК і кіраўнік Бярозаўскага клуба-бібліятэкі Міхаіл Ігнацкі.

Гасцей частавалі юшкай і пятроўскай кашай, а таксама караваем, які штогод спецыяльна да фэсту разам са сваімі роднымі рыхтуе Іван Лакуцэвіч.

У конкурсе “Хлеб, квас і добры настрой” пер­шае месца ва ўстаноў культуры Крыпульска­га сельсавета (Гняздзілаўскі СДК, Гняздзілаўская сельская бібліятэка, Бярозаўскі сельскі клуб-бібліятэка, Крыпульскі сельскі клуб-бібліятэка). Другое месца – сумесная пляцоўка Бягомльскай гар­пасялковай бібліятэкі імя П. Панчанкі і Прудніцкага СДК. Трэцяе – Сітцаўскі СДК.

IMG_7650 IMG_7658 IMG_7661 IMG_7665 IMG_7676 IMG_7683 IMG_7684 IMG_7693 IMG_7695 IMG_7697

IMG_7700 IMG_7716 IMG_7719 IMG_7733 IMG_7749 IMG_7750 IMG_7756 IMG_7758 IMG_7763 IMG_7778

IMG_7791 IMG_7799 IMG_7806 IMG_7815 IMG_7820 IMG_7826 IMG_7828 IMG_7832 IMG_7839 IMG_7857

IMG_7886 IMG_7896 IMG_7899 IMG_7904 IMG_7911 IMG_7915 IMG_7954 IMG_7973 IMG_7979

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *