Докшичане приглашаются для участия в конкурсах в рамках Дня города и фестиваля «Две реки»

IMG_8646-1

Раённая выстава-конкурс на лепшую эмблему Года беларускай жанчыны “Беларусь Славіць Жанчына”

У конкурсе прымаюць удзел арганізацыі г. Докшыцы і раёна, а таксама фізічныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Удзельнікі прадастаўляюць на конкурс эмблему, вырабленую сваімі рукамі з любых прыродных або штучных матэрыялаў. Памер работы павінен быць не меншы за 1х1,5 метра. Эмблемы выстаўляюцца ўласнымі сіламі на сваім абсталяванні з указаннем аўтара або арганізацыі, што прымае ўдзел у конкурсе. Прысутнасць прадстаўнікоў арганізацыі (аўтара) абавязковая.

Выстаўленне работы:

14 жніўня – з 16.00 да 22.00;

15 жніўня – з 11.00 да 14.00.

Эмблема ацэньваецца па наступных крытэрыях: арыгінальнасць і эстэтычнае афармленне, творчы падыход да выканання задання, выкананне ўмоў конкурсу.

Па выніках конкурсу вызначаюцца пераможцы, якія будуць узнагароджаны дыпломамі, у тым ліку за ўдзел, а таксама грашовымі сертыфікатамі: за 1-е месца – да 2 БВ, за 2-е – да 1,5 БВ, за 3-е – да 1 БВ.

 

Раённая выстава-прэзентацыя тэматычных пляцовак “Фестываль са смакам”

У конкурсе прымаюць удзел арганізацыі г. Докшыцы і раёна, а таксама фізічныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Удзельнікі прадстаўляюць выставу-дэгустацыю рэгіянальных страў беларускай нацыянальнай кухні з прэзентацыяй тэматычнай пляцоўкі.

Канкурсанты павінны мець абрусы, сталовы і аднаразовы (для дэгустацыі) посуд, прыналежнасці і атрыбутыку для афармлення пляцоўкі і сталоў.

Час работы пляцовак – 15 жніўня, з 11.00 да 14.00.

Усім удзельнікам будзе аб’яўлена Падзяка раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта.

 

Раённая выстава-прэзентацыя “Мядовае раздолле”

У конкурсе прымаюць удзел усе дашкольныя ўстановы адукацыі г. Докшыцы і раёна, фізічныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Узрост удзельнікаў – ад 18 гадоў і старэйшыя.

Удзельнікі конкурсу прадстаўляюць тэматычныя пляцоўкі з кандытарскімі і кулінарнымі вырабамі, прыгатаванымі з выкарыстаннем мёду. Дазваляецца рэалізацыя выставачнай прадукцыі. Стравы і напоі павінны быць уласнага прыгатавання. Падчас прэзентацыі і дэгустацыі вырабаў абавязковае захаванне санітарна-гігіенічных патрабаванняў.

Афармленне пляцоўкі ажыццяўляецца 14 жніўня да 16 гадзін. Удзельнікі конкурсу знаходзяцца на тэматычнай пляцоўцы да 21 гадзіны.

Усім удзельнікам будзе аб’яўлена Падзяка раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта.

 

Заяўкі на ўдзел у першых двух конкурсах прымаюцца да 10 жніўня 2026 г. у у аддзеле традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Докшыцкага раёна” па тэлефоне 5-97-30 або на электронны адрас metodguk@vitebsk.by; у “Мядовым раздоллі” – да 12 жніўня 2026 г. на электронны адрас
ok-dokshtsy@vitebsk.by. Даведкі па тэлефоне 5-97-30.

 

Арганізатары конкурсаў – раённы Савет дэпутатаў, раённы выканаўчы камітэт, аддзел культуры райвыканкама.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *