Кто забыл карту в банкомате, или Новая мошенническая подстава

678014

Нейкі падазроны мужчына пакінуў картку ў акенцы банкамата: спецыяльна не даставаў яе, а дачакаўся, пакуль апарат самастойна яе “з’есць”. Як лепш паступаць у такіх сітуацыях і ці варта даставаць чужую картку?

Адказвае ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Докшыцкага РАУС малодшы лейтэнант міліцыі Сяргей Тучын, які абслугоўвае адміністрацыйны ўчастак г. Докшыцы:

– Схема з “забытай” у банкамаце плацежнай карткай з’яўляецца новай ашуканскай “падставай”, якая грунтуецца на вашым жаданні дапамагчы і страху перад праваахоўнымі органамі.
Як яна працуе? Махляр наўмысна пакідае картку ў банкамаце або кладзе яе побач. У момант, калі ахвяра бярэ картку ў рукі, з’яўляецца “ўладальнік” з падстаўнымі “сведкамі”, якія пачынаюць вінаваціць вас у крадзяжы грошай, паказваючы на адбіткі пальцаў як на “доказ”. Потым пад пагрозай званка ў міліцыю і ўзбуджэння крымінальнай справы зламыснікі прапануюць “вырашыць пытанне на месцы”, імкнучыся такім чынам атрымаць нібыта атрыманы маёмасны ўрон.
Ні ў якім разе не бярыце чужую банкаўскую картку ў рукі: банкаматы запраграмаваныя самастойна забіраць картку, якая знаходзіцца ў акне, праз 15-40 секунд бяздзейнасці. Пры гэтым сапраўднаму ўладальніку на замацаваны да карткі нумар тэлефона прыходзіць апавяшчэнне аб тым, што яму неабходна з’явіцца ў аддзяленне банка і аднавіць БПК.
Калі вы знаходзіцеся ў аддзяленні банка, проста скажыце пра забытую картку супрацоўніку ўстановы або ахоўніку. Калі да вас ужо падышлі з абвінавачваннямі, неадкладна выклікайце міліцыю.
Будзьце пільнымі! Пра любую спробу махлярства неадкладна паведамляйце ў міліцыю па нумары “102”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *