Педагоги Докшицкого районного центра детей и молодежи приняли участие в конкурсе «Беларусь славит женщина»
«Беларусь славіць жанчына». Пад такой назвай да сёлетняга фестывалю і Дня горада была ініцыявана раённая выстава-конкурс на лепшую эмблему Года беларускай жанчыны. На ёй больш за дваццаць яркіх, непаўторных, маляўнічых работ прадстаўлены арганізацыямі і прадпрыемствамі горада і раёна. Дарэчы, падобныя творчыя конкурсы, ініцыяваныя да фэсту ў Докшыцах, – гэта ўжо традыцыя.
Аднымі з самых актыўных удзельнікаў конкурсаў з’яўляюцца ўмельцы раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Конкурсную эмблему загадчык аддзялення мастацкай творчасці Юлія Стадольнік і педагог дадатковай адукацыі Вольга Краско вышывалі крыжыкам каляровымі стужкамі. Замест канвы выкарыстоўвалі звычайную сетку для плота. Эскіз распрацавалі з дапамогай спецыяльнай камп’ютарнай праграмы, якая дапамагае любы малюнак разбіць на клеткі. Калі ўсе патрэбныя матэрыялы былі падрыхтаваны, дзяўчаты прыступілі да карпатлівай работы, якая, так склалася, прыпала на самую жнівеньскую спёку. Таму стваралі свой шэдэўр на двары, у цяньку, змяняючы адна адну. На ўсю дзейнасць пайшло трошкі больш за тыдзень – і вось цудоўны твор разам з іншымі вырабамі-канкурсантамі радаваў жыхароў і гасцей горада.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.

