Комфорт под ногами. Обустройство пешеходно-тропиночной сети проводит РУП ЖКХ «Докшицы-коммунальник»

Сяргей Каляга і Арцём Чырвоны (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”) абуладкоўваюць чарговую сцежку з пліткі на вуліцы Палявой у райцэнтры.

Сяргей Каляга і Арцём Чырвоны (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”) абуладкоўваюць чарговую сцежку з пліткі на вуліцы Палявой у райцэнтры.

На абуладкаванне пешаходна-сцежкавай сеткі камунгасаўцам з раённага бюджэту было выдаткавана 120 тысяч рублёў. Да цяперашняга часу падрадныя арганізацыі паспяхова асвоілі 68 тысяч 342 рублі.

– Будаўнікі падарылі жыхарам райцэнтра і гарадскога пасёлка Бягомль новыя пешаходныя дарожкі, – паведаміла начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Святлана Леснічэнка. – На 15 жніўня работы завершаны на шасці ключавых аб’ектах. Так, у Докшыцах тратуарная плітка з’явілася каля дамоў №№ 30, 32 на вуліцы Ленінскай, № 91 на вуліцы Чарняхоўскага і № 1 у завулку Чарняхоўскага. Акрамя гэтага, пешаходная зона палепшылася і ў Бягомлі на вуліцы Лепельскай, 2 і 4. На аб’ектах у райцэнтры добрасумленна працавалі субпадрадчыкі – спецыялісты ТАА “Рэгул-Інвест”, а абнаўленне бягомльскай вуліцы ўзяў на сябе сталічны калектыў ТАА “АльфаКа-тэх”.

Працэс абуладкавання дарожнай інфраструктуры на гэтым не спыняецца. Напрыклад, зараз рабочыя Сяргей Каляга і Арцём Чырвоны (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”) задзейнічаны на новых лакацыях горада. Яны ўкладваюць тратуарную плітку каля дома № 45 на вуліцы Палявой і № 72 на вуліцы Маякоўскага. Хутка на гэтых участках з’явяцца дзве новыя роўныя тратуарныя дарожкі, якія зробяць паўсядзённыя маршруты мясцовых жыхароў яшчэ больш прыемнымі і бяспечнымі.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *