В Докшицах выбрали Леди Фестиваль

IMG_9172

Якая дзяўчынка не марыць стаць падобнай да прынцэсы? Шанец апрануць бальную сукенку (і нават не адну!) атрымалі ўдзельніцы раённага конкурсу прыгажосці “Лэдзі Фестываль – 2026”, які адбыўся ў межах юбілейнага Х Рэспубліканскага фестывалю сяброўства і мастацтва “Дзве ракі”.

У конкурснай праграме, якая стала феерычным шоу, удзельнічалі адзінаццаць дзяўчат. На працягу некалькіх тыдняў прыгажуні-дакшычанкі наведвалі рэпетыцыі і майстар-класы. Толькі ім і арганізатарам конкурсу вядома, колькі сіл і трываласці пакладзена дзеля таго, каб кожны выхад на сцэну стаў відовішчным і падарыў гледачам безліч пазітыўных эмоцый.
Візітоўка

IMG_9030
Пазнаёміцца з канкурсанткамі бліжэй дапамаглі відэавізітоўкі, пасля якіх дзяўчат чакаў конкурс талентаў. І першай на сцэну выйшла малады спецыяліст зубны тэхнік Докшыцкай ЦРБ Юлія Шышова, для якой удзел у шоу стаў спосабам праявіць сябе і стаць больш упэўненай. Знайсці натхненне Юліі дапамагаюць кнігі. На сцэне ж перад гледачамі дзяўчына паўстала ў вобразе мастачкі – намалявала варыянт уласнага лагатыпу Года беларускай жанчыны.

IMG_9199
Вікторыя Плаўсюк з Цэнтра дзяцей і моладзі ўпершыню ўдзельніцай гарадскога мерапрыемства стала ў чатырохгадовым узросце. Нягледзячы на вялікі сцэнічны вопыт, прызналася, што прыйшла на конкурс дзеля перамогі над сабой. Яе галоўная апора – гэта сям’я: муж і двое дзяцей. А музыка – мова, на якой прасцей за ўсё гаварыць душой. Што і даказала творчым нумарам.

IMG_9062
Дар’я Асаёнак – малады спецыяліст дзіцячага сада № 3 г. Докшыцы. Абаяльную і чуллівую выхавальніцу на сцэне падтрымалі дашкаляты, да якіх яна знайшла свой падыход і якім за год работы стала верным сябрам.

IMG_9520
Дабрачыннасць, музыка, жывапіс, фатаграфаванне, кнігі – гэта няпоўны пералік захапленняў яшчэ аднаго маладога спецыяліста – хірурга Докшыцкай ЦРБ Крысціны Зазуля. Сваё жыццё яна параўнала з дзіўным балансам паміж строгай дысцыплінай і мастацтвам. А музычны нумар прысвяціла мужу (у пары зусім нядаўна было вяселле).

000019_1788451288_799312_big
Чалавек-свята – так ахарактарызаваў вядучы культарганізатара Докшыцкага ГЦК Надзею Сушко. “Я – дакшычанка! І гэта не пра геаграфію, а пра характар. Бо менавіта тут, на Докшыччыне, мяне навучылі цаніць працу, паважаць людзей і радавацца кожнаму моманту жыцця”. Дарэчы, у Надзеі была самая актыўная група падтрымкі, якую ўзначальвала галоўная паклонніца – двухгадовая дачушка Ніколь.

IMG_9098
Вершам уласнага сачынення пра родныя Докшыцы парадавала гледачоў і журы выхавальніца дзіцячага сада № 1 г. Докшыцы Аксана Багрыцэвіч. Дзяўчына захапляецца вывучэннем псіхалогіі, любіць танцаваць, практыкуе ёгу і ўвогуле не ўяўляе свайго жыцця без спорту.

IMG_9105
Бухгалтар Цэнтра дзейнасці бюджэтных арганізацый Паліна Бурніна выхадам перад публікай цалкам разбурыла стэрэатып, што людзі яе прафесіі бачаць свет толькі ў лічбах, і феерычна выканала танец з крыламі.

IMG_9120
Вельмі цёплым і кранальным было выступленне дыспетчара філіяла “Докшыцыводаканал” Юліі Шаволінай, якая спявала разам з дачкой. Жыццёвае крэда канкурсанткі – знаходзіць шчасце ў дробязях. Напрыклад, у доглядзе кветак, занятках спортам, чытанні кніг і многім іншым. А яшчэ Юлія ўпэўнена, што ў любым узросце можна і нават трэба адкрываць у сабе новыя грані.

IMG_9530
Юрысконсульт ААТ “Таргуны” Святлана Аўрэйцэвіч вядома докшыцкаму гледачу як салістка народнай эстраднай студыі “Калейдаскоп”. Света лічыць, што беларуская жанчына – гэта моц характару, пяшчота мацярынства, прыгажосць і грацыя. І няма нічога немагчымага для таго, хто любіць сваю работу, дом і краіну.

IMG_9235
Незвычайнае для прыгожай паловы чалавецтва захапленне прадставіла спецыяліст РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Юлія Лямец: у вольны час яе можна знайсці ў гаражы, дзе яна любіць разабраць рухавік машыны. Маці дзвюх прынцэс звычайна назапашваецца энергіяй праз прыроду і спорт, які выпрацоўвае дысцыпліну і трываласць.

IMG_9150
Інжынер па якасці ДРБУ-180 Ірына Грахоўская добра вядомая ў раёне тым, што ўдзельнічала ў шоу Андрэя Малахава “Песні ад усёй душы”. На конкурсе яна прадэманстравала сваё захапленне здаровым ладам жыцця і ў гонар юбілею фестывалю падняла дзесяць разоў гіру. Ірына запэўніла, што беларуская жанчына можа ўсё, і паднесла журы спечаны ўласнаручна каравай.
Дэфіле
Напэўна, адзін з самых прыемных момантаў для ўдзельніц звычайнага конкурсу прыгажосці – гэта выхад на сцэну ў шыкоўным уборы. Нашым дзяўчатам пашанцавала паказацца ва ўсёй красе тройчы: першы выхад быў у зялёным колеры, яшчэ два дэфіле прайшлі ў вобразах рэк і лебедзя. І менавіта апошні выхад стаў непрадказальным і дзесьці казачным. Нават уявіць немагчыма, колькі намаганняў прыкладзена для стварэння вобразаў! Крылы, вяночкі, іншыя разнастайныя аксесуары – і вось на сцэне адна за адной з’яўляюцца царэўны-лебедзі.
Званне “Лэдзі Фестываль – 2026” атрымала Надзея Сушко. Яна ж стала сімвалам фестывалю “Дзве ракі” і ўладальніцай галоўнага прыза – адпачынку ў парку-гатэлі “Версаль”, які стаў партнёрам конкурсу. Першай віцэ-Лэдзі журы выбрала Аксану Багрыцэвіч, другой віцэ-Лэдзі – Ірыну Грахоўскую.

IMG_9015 IMG_9039 IMG_9048 IMG_9081 IMG_9089 IMG_9123 IMG_9127 IMG_9139 IMG_9148 IMG_9204 IMG_9207 IMG_9229 IMG_9234 IMG_9512 IMG_9528 IMG_9534 IMG_9689

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *