В Докшицком районе вручили подарочные сертификаты комбайнерам, достигшим тысячного намолота
Жніво ў раёне завершана, многія камбайнеры прыступілі да чарговага этапу корманарыхтоўкі, аднак ушанаванне лепшых з лепшых працягваецца. Днямі ААТ “Бягомльскае” наведала старшыня Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Таццяна Дзіканава, каб выказаць удзячнасць працаўнікам палёў і ўручыць падарункавыя сертыфікаты камбайнерам, якія дасягнулі тысячнага намалоту.
Прафсаюзны лідар аграрыяў вобласці разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілём Васюковічам наведала МТФ “Дабрунь”, дзе старшы камбайнер-тысячнік Павел Ганус займаўся на “Амкадоры” трамбоўкай зялёнай масы на сянажнай траншэі. Таццяна Мікалаеўна цёпла павіншавала механізатара з высокімі вынікамі працы і ўручыла заслужаную ўзнагароду. Да віншаванняў далучыўся Васіль Васюковіч, які ўручыў перадавіку дыплом і грашовую прэмію, і выканаўчы дырэктар ААТ “Бягомльскае” Уладзіслаў Шаршнёў.
На палетках каля вёскі Загалаўе, дзе вялася корманарыхтоўка, віншаванні ад шаноўных гасцей прымалі камбайнеры сельгаспрадпрыемства Андрэй Ганус, Дзмітрый Дударонак і Алег Радзевіч, на рахунку якіх таксама па тысячы тон намалочанага збожжа.
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.



