В рамках Единого дня безопасности с коллективом РУП ЖКХ «Докшицы-коммунальник» встретились представители РОЧС и РГС

photo_2026-09-24_11-36-41

У рамках рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі” ў Докшыцкім раёне прайшлі маштабныя прафілактычныя мерапрыемствы. Іх галоўная мэта – чарговы раз нагадаць грамадзянам пра важныя правілы, якія здольны выратаваць жыццё і захаваць маёмасць.

Працоўны калектыў РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” у гэты дзень наведалі прадстаўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і раёна газазабеспячэння. Сустрэча атрымалася прадметнай і карыснай.

Напярэдадні ацяпляльнага сезона выратавальнікі і газавікі пастараліся дэтальна разабраць ключавыя аспекты паўсядзённай бяспекі. Адна з важных тэм гутаркі – устаноўка ў жылых пакоях пажарнага апавяшчальніка.

photo_2026-09-24_11-36-38

– Гэты невялікі прыбор – самы надзейны спосаб выявіць задымленне на ранняй стадыі, асабліва ноччу, калі чалавек спіць, – падкрэсліў першы намеснік начальніка РАНС Аляксандр Мацюшонак.

З набліжэннем зімы традыцыйна ўзрастае нагрузка на печы і электрасеткі. Прысутным далі канкрэтныя рэкамендыцыі па падрыхтоўцы пячнога ацяплення.

Асенні перыяд – час збору грыбоў і ягад.

– Заўсёды паведамляйце блізкім, у які лес накіроўваецеся і калі плануеце вярнуцца, – нагадаў выратавальнік. – Абавязкова вазьміце з сабой поўнасцю зараджаны мабільны тэлефон, мінімальную аптэчку. Калі ўсё ж такі заблудзіліся, галоўнае – не панікуйце, а пазваніце па нумарах 101 альбо 112.

Спецыялісты раёна газазабеспячэння дапоўнілі выступленне правіламі эксплуатацыі газавага абсталявання. Нагадалі, што газ патрабуе асаблівай увагі.

Мерапрыемства ў чарговы раз даказала: бяспека – гэта не проста абавязак экстранных служб, а персанальная адказнасць кожнага з нас.

photo_2026-09-24_11-36-40

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *