Вице-премьер Республики Беларусь Александр Терехов встретился с коллективом РУП ЖКХ «Докшицы-коммунальник»

photo_2026-09-10_13-13-27

У працоўных калектывах раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму “Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару”. У рамках яго адбылася сустрэча з работнікамі РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. У цэнтры ўвагі – дзяржаўнае свята і ўмацаванне нацыянальнай самасвядомасці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь Аляксандр Церахаў, старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, а таксама прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама: намеснік старшыні Пётр Белусь і начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Юрый Дзядзёла.

photo_2026-09-10_13-15-02  photo_2026-09-10_13-15-01

Акрамя абмеркавання ключавой гістарычнай і ідэалагічнай тэмы, сустрэча прайшла ў фармаце дыялогу, які атрымаўся адкрытым, прадметным і закрануў аспекты развіцця як усёй краіны, так і нашага рэгіёна.

Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Церахаў падкрэсліў, што сёння эканоміка дэманструе высокую ўстойлівасць. У краіне актыўна развіваюцца градаўтваральныя прадпрыемствы, запускаюцца новыя інвестыцыйныя праекты і ствараюцца дадатковыя вытворчыя магутнасці.

Асаблівую ўвагу ў сваім выступленні віцэ-прэм’ер удзяліў прамысловаму патэнцыялу краіны, распявёўшы пра падрабязнасці нядаўняй рабочай паездкі ў Гомель.

У цэнтры абмеркавання аказалася сітуацыя на ААТ “Гомельшкло”.

– Нягледзячы на тое, што сёння прадпрыемства перажывае няпросты перыяд, звязаны са знешнімі выклікамі, яно дэманструе ўпэўнены курс на развіццё, – адзначыў Аляксанд Церахаў. – У планах – запуск яшчэ адной тэхналагічнай печы, што дазволіць істотна нарасціць аб’ёмы выпускаемай прадукцыі. Мадэрнізацыя і інвестыцыі ў вытворчасць дапамогуць не толькі стабілізаваць сітуацыю, а і вывесці завод на новыя рынкі.

Цэнтральнай тэмай абмеркавання стала жыллёвае пытанне, а менавіта забеспячэнне насельніцтва даступнымі квадратнымі метрамі. Акцэнт зроблены на далейшым нарошчванні аб’ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля, у тым ліку сіламі саміх прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі.

– Гэта дазволіць эфектыўна вырашыць кадравую праблему: забяспечыўшы работніка камфортнымі ўмовамі для жыцця, наймальнік гарантуе сабе замацаванне кваліфікаванага спецыяліста.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *