В Докшицком районе финишировала жатва
43 382 тоны – такі ўраджай збожжавых і зернебабовых культур, за выключэннем кукурузы, грэчкі і проса, атрымалі сёлета з палёў хлебаробы нашага раёна – а гэта шэсць сельгаспрадпрыемстваў і тры сялянска-фермерскія гаспадаркі – пры сярэдняй ураджайнасці 25,6 цэнтнера з гектара.
Работы былі праведзены без малога на 17 тысячах гектараў, пры гэтым самыя значныя плошчы належаць ААТ “Таргуны” – 5030 гектараў і ААТ “Барсучанка” – 3646 гектараў. У ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” і ААТ “Бягомльскае” пад збожжавыя адведзена адпаведна 2804 і 2610 гектараў, у КУСГП “АграСітцы – 1691, у КУСГП “Гняздзілава-Агра” – 613. Сялянска-фермерскія гаспадаркі “Брадок”, “Мацкевіч” і “АграСяло” сабралі ўраджай адпаведна на 226, 127 і 185 гектарах.
Самая высокай ураджайнасці дасягнулі працаўнікі палёў ААТ “Таргуны” – 31,3 цэнтнера з гектара. На другім месцы хлебаробы КУСГП “АграСітцы” – 29,6 цэнтера з гектара. Замыкае тройку лідараў фермер Васіль Мацкевіч з Беразіна – 27,2 цэнтнера з гектара.
Па тысячы і больш тон збожжа сёлета намалацілі ажно 28 камбайнераў. Дзвюхтысячнага намалоту дасягнулі пяць – Сяргей Ралавец з памочнікам Аляксеем Мялешкам, Вячаслаў Аніковіч, Юрый Малюжанец, Аляксандр Трус і Уладзімір Сайковіч. Усе механізатары працуюць у ААТ “Таргуны”.
Уборка яравога рапсу завершана ў ААТ “Бягомльскае” і ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, ураджайнасць у гаспадарках адпаведна 30,1 і 20 цэнтнераў з гектара. Апошнія гектары дажынаюцца ў ААТ “Таргуны”, дзе чорнага золата атрымана 27,3 цэнтнера з гектара. Зусім кароткая перадышка – і ў сельгаспрадпрыемствах прыступяць да ўборкі кукурузы.
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

