В Докшицком районе прошли осенние ярмарки

photo_2026-09-26_08-35-21

У мінулую суботу ў раёне прайшлі восеньскія кірмашы. Гандаль сельгаспрадукцыяй, а таксама іншымі таварамі быў арганізаваны ў райцэнтры, Бягомлі і аграгарадку Крулеўшчына.

Традыцыйнае мерапрыемства ў Докшыцах наведаў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала разам са сваімі намеснікамі. Кіраўнік раёна дэтальна азнаёміўся з прадстаўленым асартыментам прадукцыі, пагутарыў з прадаўцамі і пакупнікамі, а таксама ацаніў узровень арганізацыі гандлю і актыўнасць удзельнікаў.

photo_2026-09-26_08-35-20

Для тых, хто планаваў набыць збожжа, свае пляцоўкі разгарнулі сельгаспрадпрыемствы раёна. Высокі попыт у пакупнікоў на бульбу. Гэта было бачна па чэргах, якія ўтварыліся каля машын з “другім хлебам”.

Цікавасць выклікалі гандлёвыя рады ўстаноў адукацыі раёна. Яны творча падышлі да ўдзелу ў кірмашы, прадставіўшы багаты асартымент гародніны, вырашчанай на прышкольных участках. Калектывы прапаноўвалі пакупнікам моркву, буракі, цыбулю, часнок, зяленіва і яблыкі.

Аматары карысных ласункаў затрымліваліся ў месцах, дзе прадавалі мёд і крафтавы сыр.

photo_2026-09-26_08-35-20 (3)

Свой спектр тавараў падрыхтавала і РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Работнікі прадпрыемства гандлявалі драўлянымі вырабамі, а таксама пасцельнай бялізнай. Прадстаўнікі лясной гаспадаркі арганізавалі продаж дроў, а таксама туй і разнастайных дэкаратыўных раслін. Спецыялізаваныя грунты прапаноўвала вытворчае ўпраўленне “Віцебскторф”.

Важнай і добрай традыцыяй мінулых восеньскіх кірмашоў стала адрасная дапамога тым, хто ў ёй больш за ўсё мае патрэбу. Каб пазбавіць пажылых людзей, а таксама маламабільных грамадзян ад цяжкіх клопатаў, тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, камунгас і прадпрыемства меліярацыйных сістэм арганізавалі бясплатную дастаўку закупленай сельгаспрадукцыі дадому.

photo_2026-09-26_08-35-20 (2) photo_2026-09-26_08-35-21 (3) photo_2026-09-26_08-35-21 (2) photo_2026-09-26_08-35-20 (7) photo_2026-09-26_08-35-20 (6) photo_2026-09-26_08-35-20 (5) photo_2026-09-26_08-35-20 (4)

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *