Докшичане приняли активное участие в Союзном слете граждан старшего поколения

photo_2026-10-01_11-

З 23 па 25 верасня ў Віцебску праходзіў Саюзны злёт грамадзян старэйшага пакалення – мерапрыемства, якое аб’яднала прадстаўнікоў розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Актыўна ўключылася ў насычаную праграму злёту і дэлегацыя нашага раёна.

Дакшычане сярэбранага ўзросту прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці, сталі гледачамі некалькіх канцэртных праграм, наведалі практычна ўсе святочныя лакацыі. Пры гэтым не толькі, як гаворыцца, на іншых паглядзелі, але і сябе паказалі. Пастаянным патокам наведвальнікаў па праве можа ганарыцца наш Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які на кірмашы-выставе прадставіў вырабы ручной работы ў розных тэхніках, створаныя спецыялістамі цэнтра і яго наведвальнікамі. Тым больш што кожны ахвотны мог набыць у дакшычан памятны сувенір.

photo_2026-09-24_11-56-16

Асобнай кропкай прыцягнення стала лакацыя майстар-класа “Рэльефнае натхненне”. Спецыяліст аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця Аксана Берлізава і яго наведвальніца Таццяна Гарбачова прадэманстравалі, як можна стварыць аб’ёмную карціну з дапамогай акрылавай пасты. Многія віцябчане і госці абласной сталіцы далучыліся да нашых майстроў і атрымалі першыя навыкі работы ў параўнальна новай тэхніцы, а таксама зарад творчай энергіі і натхнення.

Удзельнікі злёту адзначылі, што такія сустрэчы дапамагаюць адкрываць новыя таленты, знаходзіць сяброў і аднадумцаў, умацоўваць сацыяльныя сувязі паміж дзвюма краінамі. Увогуле Саюзны злёт паказаў, што клопат пра старэйшае пакаленне – гэта не толькі абавязак дзяржавы, але і вынік актыўнай дзейнасці саміх грамадзян сярэбранага ўзросту.

– Сустрэча ў Віцебску стала прыкладам таго, як узаемны інтарэс і шчырыя зносіны ператвараюць звычайныя дні у шэраг яркіх падзей, а накоплены вопыт – у агульны рэсурс для далейшага развіцця, – ацаніла мерапрыемства міжнароднага маштабу намеснік дырэктара ТЦСАН Алёна Таляронак.

photo_2026-09-24_11-56-17 (2) photo_2026-09-24_11-56-18 (3) photo_2026-09-24_11-56-18 (2) photo_2026-09-24_11-56-17

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *