Профориентация с пеленок: в Бегомльском детском саду открыли агрогруппу ”Юный агроном»

 

photo_2026-11-10_13-03-У Бягомльскім дзіцячым садзе адкрылі аграгрупу “Юны аграном”.  Ініцыятыву падтрымала мясцовае сельгаспрадпрыемства.

Аксана Палачаніна, намеснік старшыні райвыканкама:
– Сімвалічна, што першая дашкольная ўстанова ў раёне і адна з першых у вобласці ўзяла за аснову для новага праекта менавіта працу работнікаў АПК акурат напярэдадні прафесійнага свята аграрыяў. Вялікая мэта праекта – выбудаваць шлях у прафесію з самага дзяцінства: ад першых раслін на падаконніку ў дзіцячым садзе да агракласа ў школе і, магчыма, да работы на родным прадпрыемстве.

Галоўныя задачы праекта “Юны аграном” – дапамагчы дашкалятам даведацца, адкуль на стале бяруцца хлеб і малако, а таксама паказаць, што сельская праца вельмі важная, што яна можа быць сучаснай і высокатэхналагічнай.

photo_2026-11-10_12-18-33 (2)

Паважаным госцем мерапрыемства, дзе хлопчыкаў і дзяўчынак урачыста прымалі ў юныя аграномы, стала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, якая падзякавала ўсім, хто актыўна падтрымаў ініцыятыву, асабліва ААТ “Бягомльскае”. Менавіта на гэтым прадпрыемстве дзеці змогуць пабываць з экскурсіямі, убачыць сучасную сельгастэхніку, пазнаёміцца з работай спецыялістаў. Акрамя таго, дзякуючы арганізацыі ў юных аграномаў ёсць форма. Выхавацелі прадумалі эмблему.

photo_2026-11-10_12-01-55

У дзень прысвячэння маленькія ўдзельнікі аграгрупы выглядалі сапраўднай камандай: рознакаляровыя гумовыя боцікі, белыя майкі, камбінезоны. Бацькі, педагогі і госці сустракалі іх апладысментамі.

Для дзяцей была арганізавана конкурсная праграма. Справіўшыся з выпрабаваннямі, юныя аграномы даказалі, што любяць прыроду, умеюць працаваць у камандзе і ўжо шмат ведаюць пра земляробства.

Кульмінацыяй свята стала ўрачыстае ўручэнне адметных значкоў. Іх дзецям прышчапілі загадчык дзіцячага садка Лілія Плуч і галоўны аграном ААТ “Бягомльскае” Вадзім Савіцкі.

Аксана Палачаніна падзякавала педагагічнаму калектыву ўстановы і бацькам дзяцей за падтрымку і перадала ў падарунак дзіцячаму саду грашовы сертыфікат, а юным аграномам – сцяжкі ад раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”.

У Бягомльскага дзіцячага сада ўжо ёсць напрацоўкі ў гэтым кірунку. Выхаванцы разам з педагогамі ўдзельнічаюць у даследчых конкурсах і займаюць прызавыя месцы. Напрыклад, праект “Сакрэты чорнага золата”, які разам з дзецьмі падрыхтавала Кацярына Януковіч, атрымаў дыплом другой ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Я даследчык”. А экалагічны даследчы праект “Блакітнавокі лён: ад семечка да нітачкі”, над якім працавалі Наталія Зямчонак і Святлана Суворава разам з выхаванцамі старэйшай групы, стаў лепшым на абласным этапе. На рэспубліканскім этапе гэты ж праект адзначаны дыпломам трэцяй ступені.

photo_2026-11-10_12-01-55 (3) photo_2026-11-10_12-01-55 (4) photo_2026-11-10_12-01-55 (5)

photo_2026-11-10_12-01-56

 

photo_2026-11-10_12-18-33

photo_2026-11-10_12-18-33 (3)

photo_2026-11-10_12-22-22 (2) photo_2026-11-10_12-22-22 (3) photo_2026-11-10_12-22-22

photo_2026-11-10_13-03-51 (2) photo_2026-11-10_13-03-51 (3) photo_2026-11-10_13-03-51 (5)

photo_2026-11-10_13-03-52

photo_2026-11-10_13-03-51

photo_2026-11-10_13-03-51 (4)

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *