Узнали, как осуществляется медицинская реабилитация детей-инвалидов в Докшицком районе
У раёне пражывае 92 дзіцяці-інваліды (15 з іх – выхаванцы Бягомльскай спецыяльнай школы-інтэрната). Асноўнай прычынай дзіцячай інваліднасці з’яўляюцца псіхічныя расстройствы (35 чалавек). Як ажыццяўляецца медыцынская рэабілітацыя гэтых непаўналетніх?
У 2024 годзе ў стацыянарных умовах медыцынскую рэабілітацыю прайшло 36 дзяцей.
На амбулаторным этапе аказваецца першасная дапамога ўрачамі-спецыялістамі і ў аддзяленні фізіятэрапіі. У Докшыцкай ЦРБ выкарыстоўваюцца тэхналогіі лячэбнай фізічнай культуры, апаратная фізіятэрапія, электра- і цеплалячэнне, масаж і лекавыя сродкі. Рэабілітацыя ўключае таксама артэзаванне (метад лячэння і прафілактыкі захворванняў апорна-рухальнага апарату), забеспячэнне і навучанне карыстанню тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. За мінулы год у фізіятэрапеўтычным аддзяленні пралечана 17 дзяцей-інвалідаў. Столькі ж атрымала масаж.
Пры правядзенні дамашняга этапу арганізоўваецца навучанне членаў сям’і пацыента асобным элементам метадаў рэабілітацыі.
Урачы-педыятры, урачы агульнай практыкі ўстановы аховы здароўя штогод распрацоўваюць на кожнае дзіця індывідуальныя праграмы медыцынскай рэабілітацыі, абілітацыі з пералікам неабходных немедыкаментозных метадаў рэабілітацыі і медыкаментознай тэрапіі і кантралююць іх выкананне.
Ніна КРУКОВІЧ.