Траву — на сенаж. Аграрии Докшицкого района заготавливают корма

Павел Ганус на трамбоўцы  сянажнай траншэі на МТК “Дабрунь”.

Павел Ганус на трамбоўцы сянажнай траншэі на МТК “Дабрунь”.

Дзень – сонца, тры – дождж. Па такім графіку працуюць сёлета аграрыі. Але гэта не прычына спыняць корманарыхтоўку. Як толькі праясняецца неба, механізатары выходзяць у поле і працягваюць адвечную сялянскую справу.

Па даных на 19 чэрвеня, першы ўкос траў у гаспадарках раёна пакрысе набліжаецца да экватара: скошана 45,5 % плошчаў ад запланаваных. Больш за палову – 63,3 % і 61,1 % адпаведна – скасілі ў ААТ “Бягомльскае” і ААТ “Барсучанка”. Зялёная маса ў асноўным ідзе на сянаж. Нарыхтаваць сена пакуль што перашкаджаюць дажджы.

У ААТ “Бягомльскае” нарыхтавана 4859 тон сенажу, або 69,4 % ад запланаваных 7000 тон. Паралельна з закладкай у траншэі зялёнку “пакуюць” у палімерную плёнку. Для лепшага захоўвання такіх кармоў яшчэ ў час падборкі і здрабнення травы дабаўляецца кансервант. Рэч не зусім танная, але выдаткі апраўдвае.

Для забеспячэння жывёлы кармамі гаспадаркам неабходна нарыхтаваць 83 300 тон сенажу. Ужо закладзена 22 634 тоны, што складае 27,2 % ад запланаванага.

Наталля ВАСЬКО.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *