Итоги конкурса по благоустройству подвели на празднике города Докшицы

IMG_8255

На свяце горада былі падведзены вынікі конкурсу па добраўпарадкаванні. Пераможцаў павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і пажадала, каб у кожным акенцы свяціўся агеньчык кахання і дабра, каб у дамах часцей чуўся дзіцячы смех і каб кожная добрая справа заканчвалася поспехам. Затым кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна ўручыла ўзнагароды пераможцам конкурсу.

У намінацыі “Лепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі сярод арганізацый вытворчай сферы” дыпломы райвыканкама і райсавета атрымалі калектывы філіяла “Докшыцыводаканал”, раёна газазабеспячэння і МТК “Дабрунь” ААТ “Бягомльскае”. Сярод устаноў сацыяльнай сферы лепшымі сталі Крулеўшчынскі дзіцячы сад, аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў агр. Сітцы.

IMG_8228

За лепшае добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў першае месца прысуджана жыльцам дома № 8 на вуліцы Школьнай, другое – жыльцам дома № 13 на вуліцы Кастрычніцкай у райцэнтры, трэцяе – жыльцам дома № 5 на вуліцы Маладзёжнай у агр. Параф’янава.

За актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторый шматкватэрных дамоў падзякі райвыканкама і райсавета аб’яўлены жыльцам дамоў № 3 на вуліцы Манковіча ў Бягомлі, № 11 і 16 на вуліцы Школьнай і № 26 на Ленінскай у Докшыцах.

За навядзенне ўзорнага парадку на тэрыторыі дома № 14 на вуліцы Школьнай у Докшыцах дыпломамі ўзнагароджаны самыя старэйшыя ўдзельнікі конкурсу – Марыя Мазго і Зоя Бурэнь.

IMG_8237

За добраўпарадкаванне асобных пад’ездаў шматкватэрных дамоў дыпломы атрымалі Эльвіра Бадун (дом № 9 на вуліцы Школьнай у агр. Сітцы), Дзмітрый Міхайлаў (дом № 8/10, другі пад’езд, на вуліцы Палявога ў агр. Крулеўшчына) і Лідзія Яловік (дом № 2, чацвёрты пад’езд, на вуліцы Чарняхоўскага ў Докшыцах).

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі таксама жыхары індывідуальных жылых дамоў. Сярод іх сем’і з райцэнтра: Барадака (вул. Маякоўскага, 18), Мароз (вул. М. Горкага, 33), Васюковіч (вул. Радужная, 26), Будзіч (вул. Савецкая, 62), Гмырак (вул. Я. Купалы, 27А).

Прыгажосць і парадак пануе таксама каля дамоў гаспадароў Ковеляў (вул. Маякоўскага, 5 у Бягомлі), Плыгаўкаў (вул. Палявая, 11 у Глінным), Сасноўскіх (вул. Вілейская, 33 у в. Вілейка), Янковічаў (вул. Лугавая, 1А ў Гарадзішчы), Жакаўкаў (зав. Цэнтральны, 1А ў Лапутах), Шуткіных (вул. Цэнтральная, 46 у Камайску), Атрахімовічаў (вул. М. Горкага, 82 у агр. Крулеўшчына), Салаўёў (вул. Маладзёжная, 14 у агр. Параф’янава), Вайцяхоўскіх (вул. Школьная, 26 у агр. Порплішча), Макатовічаў (вул. Цэнтральная, 89 у агр. Сітцы), Малюжанцаў (вул. Баравая, 14/1 у агр. Таргуны).

IMG_8243

Падведзены таксама вынікі раённага агляду-конкурсу “Ветэранскі падворак –2025”. Узнагароды атрымалі Аляксандр і Ніна Юхнаўцы з Бягомля, Іосіф і Раіса Чарняніны з Гарадзішча, Фаіна Міхневіч з Докшыц. Падзяка аб’яўлена Станіславу і Але Курдзекам з вёскі Дзядкі.

IMG_8251

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота Вячаслава Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *