Фестивальные сувениры создают в Докшицком доме ремёсел
Докшыцкі дом рамёстваў можна назваць рэаніматарам старажытных рамёстваў і промыслаў. У ім працуюць адданыя сваёй справе людзі, якія штодзень робяць унёсак у нацыянальную мастацкую культуру краіны. Мясцовыя творцы Віктар Гарбачоў, Таццяна Марціновіч, Наталля Пятровіч і многія іншыя не раз станавіліся пераможцамі шматлікіх абласных і рэспубліканскіх конкурсаў.
Яркае маляўнічае афармленне святочных пляцовак і сцэн шматлікіх культурных раённых мерапрыемстваў – таксама справа рук гэтых таленавітых людзей. Вось і зараз, у перадсвяточныя дні яны рупяцца над фестывальнымі сувенірамі. На памяць аб докшыцкім свяце яго госці атрымаюць прыгожыя падарункі: тэматычныя пано з дрэва, вышываныя і набіваныя ручнікі, саламяных лебедзяў – сімвалаў фестывалю “Дзве ракі”.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.