В Витебске прошёл III Белорусско-Узбекский женский бизнес-форум

совет

Валянціна Рандарэвіч (злева) з калегай на III Беларуска-ўзбекскім жаночым бізнес-форуме ў Віцебску.

III Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум адбыўся у Віцебску 2 – 3 верасня. Яго тэма – “Беларусь – Узбекістан: супрацоўніцтва як фактар устойлівага развіцця”. Удзел у мерапрыемстве прыняла старшыня раённага Савета дэпутатаў, кіраўнік раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Валянціна Рандарэвіч.

Форум прайшоў у рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Узбекістан на чале са старшынёй Сената Олій Мажліса Узбекістана Танзілой Нарбаевай. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава выказалася аб напрамках развіцця супрацоўніцтва з Узбекістанам у час сустрэчы са старшынёй Сената Олій Мажліса гэтай краіны Танзілой Нарбаевай у пашыраным складзе.

Наталля Качанава адзначыла, што праводзіць такія сумесныя мерапрыемствы стала добрай традыцыяй дзвюх краін. “Гэта важкі ўклад у супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі і народамі”, – падкрэсліла яна і нагадала, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заўсёды прыводзіць у прыклад добрыя адносіны, якія складваюцца ў нашай краіны з Узбекістанам. “Танальнасць у супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі задаюць кіраўнікі дзяржаў. Іх добрыя адносіны, братэрскія адносіны – пацвярджэнне гэтаму. І мы, вядома, павінны рабіць усё для таго, каб пагадненні і дамоўленасці, якія дасягнуты на вышэйшым узроўні, рэалізоўваліся эфектыўна”.

“У нашых краін добрая нарматыўна-прававая база. І перад намі стаіць задача – дасягнуць 1 млрд долараў тавара-
абароту. Трэба да гэтага імкнуцца. Я ўпэўнена, што мы гэтай лічбы дасягнём. Наша супрацоўніцтва па міжпарламенцкай лініі таксама ўносіць свой уклад у развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі”, – сказала Наталля Качанава.

Пацвярджэннем гэтаму старшыня Савета Рэспублікі назвала правядзенне ўжо III Беларуска-ўзбекскага бізнес-форуму, які таксама ўносіць сваю лепту ва ўмацаванне эканамічных сувязей.

2 верасня ў Віцебску адбыліся пасяджэнні сямі секцый. У адной з іх, дзе абмяркоўвалася роля мясцовага самакіравання ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, брала ўдзел кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Валянціна Рандарэвіч:

– Форум завяршыўся некалькі дзён таму, а ўражанні вельмі моцныя і сёння. Па-першае, ключавыя стратэгічныя мэты Беларусі і Узбекістана аднолькавыя. Як
падкрэсліла ў сваім выступленні на форуме старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, абедзве нашы краіны прапагандуюць у знешняй палітыцы мір і згоду. Іншага не трэба. І гэта ўзаемная павага і добрасуседства адчувалася на працягу ўсяго рабочага працэсу. Па-другое, на секцыі аб ролі мясцовага самакіравання дакладна падкрэслівалася, што галоўнае для нашых краін людзі, іх дабрабыт і павышэнне ўзроўню жыцця. І тут ужо і Беларусі, і Узбекістану было чым падзяліцца. Напрыклад, вельмі годным прызнаны наш вопыт па ўзаемадзеянні з насельніцтвам у межах рэалізацыі мясцовых ініцыятыў. Па-трэцяе, напамін пра дружбу двух народаў асабліва сімвалічны ў дату 80-годдзя Вялікай Перамогі. Нашы краіны з павагай ставяцца да гістарычнай памяці і праўды, не падмяняючы паняцці, як гэта зараз бывае.

Ну а чаго вартая магчымасць пабываць на выдатнейшых выставах нашых і ўзбекскіх вытворцаў! Вось дзе сапраўды адчуваеш гонар за краіну. Калі размаўлялі з калегамі з Узбекістана на палях форуму, яны неаднаразова падкрэслівалі, што беларускую прадукцыю ведаюць і любяць, і шкадавалі, што рабочы візіт заканчваецца, а так многа яшчэ хацелася ўбачыць у нашай краіне. Ну і асаблівая асалода ад неверагоднай канцэртнай праграмы. Даводзілася бачыць многае, але нашы артысты і госці сапраўды здзівілі.

На палях III Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын і Дзяржаўнага камітэта сям’і і жанчын Узбекістана падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне развіцця двухбаковых адносін. Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з Узбекістанам у розных сферах. У прыватнасці, вельмі важна ўзаемадзеянне па лініі жаночых арганізацый, а таксама ў гуманітарнай сферы. Напрыклад, каля 4 тысяч дзяцей з Узбекістана вучацца ў нашых навучальных установах, развіваецца супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. Праводзяцца адукацыйныя форумы, супрацоўнічаюць вышэйшыя навучальныя ўстановы, у бліжэйшы час адбудзецца турыстычны форум, у гэтым годзе ва Узбекістане пройдуць Дні культуры Беларусі.

“Маладзёжнае супрацоўніцтва ў рамках беларуска-ўзбекскіх адносін” – так называлася адна з секцый III Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму, дзе прыняла ўдзел дакшычанка Ганна Савіцкая, якая ўваходзіць у Маладзёжны савет (парламент) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.

 Наталля СТАШЭВІЧ.

Фота з адкрытых крыніц.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *