Жительница Докшиц перевела телефонному мошеннику более 20 тысяч рублей

rH-64AmrBKA2UTACovCNxRWN5OEdJSzv

Больш за 20 тысяч рублёў дакшычанка перавяла тэлефонным махлярам.

А яны ў сваю чаргу становяцца яшчэ больш вынаходлівымі. Што тычыцца іх псіхалагічнай “апрацоўкі”, то талент падманшчыкаў увогуле не мае межаў.

На гэты раз у пастку па вядомай схеме падману “фэйк-бос” патрапіла дакшычанка.

– У месенджары Тэлеграм жанчыне прыйшло паведамленне быццам бы ад кіраўніка раёна, – паведаміў оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі РАУС Аляксандр Гушчык. – У тэксце было сказана, што з ёй хутка звяжыцца супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі, каб абмеркаваць рабочыя пытанні. Сапраўды, праз некаторы час патэлефанаваў мужчына, голас якога гучаў пераканаўча. Незнаёмы прадставіўся супрацоўнікам КДБ і паведаміў, што жанчына перавяла грошы на рахунак мужчыны, які дапамагае Узброеным сілам Украіны і знаходзіцца ў вышуку, і што за ёй будзе замацаваны “куратар”. Усе яго ўказанні неабходна будзе выканаць.

Далей пазваніў “куратар з фінансавай сферы”, які заявіў, што грошы – гэта дзяржаўная ўласнасць. Далей прапанаваў перавесці іх на рахунак, які абараняецца.

Пазней жанчыне патэлефанаваў трэці псеўдасупрацоўнік КДБ і паведаміў, што ў адносінах яе будзе ўзбуджана крымінальная справа. У гэты момант дакшычанка засумнявалася. Тады зламыснік даслаў ёй фота сужбовага пасведчання і спасылку быццам на сайт КДБ. Са страху жанчына выканала ўсе ўказанні махляроў і перавяла ім больш за 20 тысяч рублёў.

Оперупаўнаважаны Аляксандр Гушчык звяртае ўвагу, што ашуканцы – гэта добра падрыхтаваныя людзі, якія з ранку да вечара напрацоўваюць вопыт зносін з патэнцыйнымі ахвярамі ў месенджарах. Праваахоўнік рэкамендуе звяртацца ў міліцыю пры любым кантакце са зламыснікамі – няважна, перавялі вы ім грошы ці не. І зрабіць гэта неабходна максімальна хутка.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *