В Докшицком районе завершилась жатва

ЕН 1113

Пасля ўручэння ўзнагарод: (злева направа) аперата­ры зернесушыльна­га комплексу ААТ “Таргуны” Вадзім Дзмітрычэнка, Міхаіл Сіўцэвіч, Васіль Вайцяховіч, старшыня райкама прафсаюза работ­нікаў АПК Васіль Васюковіч, загад­чык зернятоку Дзям’ян Варанковіч.

Уборачная ў раёне фінішавала. Па яе выніках 27 экіпажаў камбайна дасягнулі тысячнага намалоту, з іх шэсць старшых камбайне­раў намалацілі па дзве ты­сячы тон.

У засекі сельгаспрадпрыемстваў засыпана 48 270 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 27 цэнтнераў з гектара. Убраны яравы рапс і завяр­шаецца ўборка саломы. Аграрыі раёна ў хуткім часе прыступяць да нарыхтоўкі кукурузы на сілас і сяўбы азімых культур. Днямі была ўшанавана чарговая ка­горта камбайнераў-тысячнікаў, а таксама аператары зернесушыльнага комплексу.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч адзначае, што па колькасці тысяч­ных намалотаў з сёлетнім годам можа паспаборнічаць толькі 2014- ы. На гэтым тыдні з прыемнай місіяй уручэння дыпломаў і ўзна­гарод Васіль Міхайлавіч выехаў у тры сельгаспрадпрыемствы. У ААТ “Таргуны” віншаванні прымалі старшы камбайнер Сяргей Ралавец – дзве тысячы на рахунку Сяргея Канстанцінавіча – і старшыя кам­байнеры-тысячнікі Віталій Кубель­нік і Валерый Пракаповіч. Варта адзначыць, што ў гэтай гаспадарцы ўсе экіпажы камбайна намалацілі па тысячы і больш тон збожжа і рапсу. Дзвюхтысячнага намалоту дасяг­нулі таксама перадавы механізатар ААТ “Барсучанка”, старшы камбай­нер Мікалай Баброўскі і дастойны прадаўжальнік бацькоўскай спра­вы, лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны” Віктар Суднік з ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”.

Сярод аператараў зернесушыль­ных комплексаў ужо шмат гадоў першынство трымаюць работ­нікі ААТ “Таргуны”. Сёлета Вадзім Дзмітрычэнка, Міхаіл Сіўцэвіч і Ва­сіль Вайцяховіч дасушылі адзінац­цаць з паловай тысяч тон збожжа і больш за тры з паловай тысяч тон рапсу і сталі несумненнымі ліда­рамі ў раённым спаборніцтве. Вад­зіцель гэтага ж сельгаспрадпры­емства Аляксандр Маскалёнак на трактары Fendt + “флігель” перавёз больш за пяць з паловай тысяч тон збожжа і масланасення рапсу і стаў лідарам сярод маладых вадзіцеляў не толькі раёна, але і вобласці.

ЕН 1122

Камбайнер-дзвюх­тысячнік Мікалай Баброўскі (ААТ “Барсучанка”).

Нягледзячы на пагодныя ка­прызы сёлетняга лета, аграрыі Докшыччыны завяршылі жніво ў аптымальныя тэрміны. Пры гэтым дзевяць экіпажаў камбайна з ААТ “Барсучанка”, ААТ “Таргуны”, ААТ “Бягомльскае”, ДП “АграСітцы” і ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” дапама­глі калегам з Шаркаўшчынскага раёна, якім давялося працаваць у яшчэ больш складаных умовах.

ЕН 1117

 Падарунак ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Таргуны” камбайнеру-тысячніку Валерыю Пракаповічу ўручае яе старшыня Алена Кукуля.

Жніво завершана. Завершаны яшчэ адзін адвечны цыкл палявых работ. Гонар і хвала ўсім аграрыям: агранамічным і інжынерным служ­бам, механізатарам, што працавалі на ворыве, падрыхтоўцы глебы, ўнясенні ўгнаенняў, сяўбе, апрацоў­цы пасеваў ад шкоднікаў і пустазел­ля, слесарам-рамонтнікам і яшчэ многім, хто прыкладаў намаганні, каб у канчатковым выніку засекі напоўніліся збожжам. Нагадаем яшчэ раз імёны тых, хто на фіналь­ным этапе самай высакароднай у свеце бітвы – бітвы за ўраджай – паказаў самыя высокія вынікі. Камбайнеры-дзвюхтысячнікі: Вя­часлаў Аніковіч, Юрый Малюжанец, Аляксандр Трус, Сяргей Ралавец (ААТ “Таргуны”), Віктар Суднік (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”), Мікалай Баброўскі (ААТ “Барсучанка”). Кам­байнеры-тысячнікі: Павел Рудзь­ко, Вячаслаў Гаўрыловіч, Уладзімір Сайковіч, Генадзь Кішэня і Аляксей Варанковіч, Віталій Кубельнік, Ва­лерый Пракаповіч (ААТ “Таргуны”), Аляксандр Кудзерка, Дзмітрый Аганесян, Дзмітрый Міхалевіч (ДП “АграСітцы”), Алег Радзевіч, Андрэй Ганус, Павел Ганус, Дзмітрый Дуда­ронак (ААТ “Бягомльскае”), Сяргей Зяваліч і Мікалай Козел (КУП “Док­шыцкі”), Аляксандр Суднік, Улад­зімір Лаўцэвіч, Яўген Ярмаковіч, Яўген Машко, Вячаслаў і Юрый Ка­валёнкі (ААТ “Докшыцкі райаграсэ­рвіс”), Сяргей Бараноўскі, Вадзім Ламановіч (ААТ “Барсучанка”).

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *