Обновленное отделение почтовой связи «ПочтаМаркет» открылось в городском поселке Бегомль

IMG_3072 с

Стильный интерьер, широкий ассортимент товаров по привлекательным ценам — в Бегомле открылось отделение почтовой связи, которое будет работать в новом формате.

В одном зале оказываются почтовые услуги, а в другом, напротив, расположилась торговая точка. Обновленный объект получил название «ПочтаМаркет». Как оказалось, он стал юбилейным, 10-ым, в Витебской области.

 

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Марына Клімовіч, дырэктар Віцебскага філіяла РУП “Белпошта” Сяргей Максак і начальнік Пастаўскага РУПС Таццяна Гайлюн.

– Падобныя аб’екты адкрываюцца для людзей, для іх камфортнага жыцця. На тэрыторыі раёна амаль у кожным паштовым аддзяленні створана аддзяленне рознічнага гандлю. Ведаю, што пакупнікі вельмі задаволены прадукцыяй, якая ў іх рэалізуецца. Спадзяюся, што, нягледзячы на дастатковую колькасць гандлёвых аб’ектаў у пасёлку, такая крама крокавай даступнасці будзе запатрабавана ў мясцовага насельніцтва, – сказала Марына Клімовіч.

IMG_3135 IMG_3140

Новая крама працуе па прынцыпе самаабслугоўвання. У светлым адрамантаваным памяшканні каля ўваходу размясціліся шафкі захоўвання, кошыкі для пакупнікоў. Уздоўж сцен – паліцы з разнастайным таварам, а таксама халадзільнікі і маразільнікі. Ад асартыменту проста вочы разбягаюцца: мясная, малочная прадукцыя, паўфабрыкаты, рыба, бакалея, напоі, хлебабулачныя вырабы і салодкасці. На любы густ! Здаецца, нават самы прыдзірлівы чалавек знойдзе патрэбнае.

Прадуктовы асартымент арганічна дапаўняюць тавары прамысловай групы, неабходныя ў кожным доме. Пасцельная бялізна і пледы, ручнікі, посуд, сродкі для мыцця і іншыя побытавыя дробязі, без якіх любая гаспадыня як без рук і якія заканчваюцца ў самы непадыходзячы момант.

У краме нават прадстаўлены мадэлі маек, піжам, панчошна-шкарпэтачных вырабаў. Для пакупнікоў абсталявана прымерачная кабінка.

IMG_3109 IMG_3124

Дарэчы, у пошта-маркеце таксама ёсць магчымасць аформіць заяўку на буйнагабарытныя тавары: тэлевізары, халадзільнікі і іншую бытавую тэхніку – з дастаўкай да дома. Словам, усё для зручнасці кліентаў. А галоўнае – па даступных і прывабных цэнах.

Для жыхароў бліжэйшых шматпавярховікаў адкрыццё крамы стала сапраўднай падзеяй. Яны першымі ацанілі перавагі і вартасці новай гандлёвай кропкі.

“ПоштаМаркет” чакае сваіх наведвальнікаў кожны дзень, без выхадных, з 9 да 18 гадзін.

IMG_3119 IMG_3142 IMG_3128

Наталля ВАСЬКО.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *