Серологический отдел лаборатории ветеринарной станции Докшицкого района стоит на страже здоровья
Вот уже полтора года очень напряженно работает серологический отдел лаборатории ветеринарной станции.
Повод для этого крайне серьезный: в Беларуси, включая Витебскую область, зафиксирован бруцеллез, который не регистрировался более сорока лет.
– Гэта вельмі небяспечная каранцінная інфекцыйная хвароба жывёлы, якая перадаецца і чалавеку, – гаворыць загадчык аддзела ўрач-серолаг Марына Марыніч. – Таму вядомае выказванне “Урач лечыць чалавека, а ветэрынар – чалавецтва” зараз як ніколі актуальнае.
Супрацоўнікі аддзела, а гэта яшчэ, акрамя Марыны Іосіфаўны, лабаранты Аксана Парцянка і Іна Ліннік, работнікі мыечнай, дзе стэрылізуецца ўвесь посуд, Людміла Мальчык і Вольга Петрыенка, працуюць, што называецца, не пакладаючы рук. Двойчы на год праводзіцца маніторынг усяго пагалоўя буйной рагатай жывёлы – і грамадскі, і прыватны сектар. Ставяцца рэакцыі, каб выключыць паяўленне бруцэлёзу ў нашым раёне. Нагрузка на работнікаў аддзела велізарная: выезды ў гаспадаркі і да прыватнікаў, што трымаюць кароў, скрупулёзная праверка крыві кожнай жывёліны, а калі карова забарціравала ці нарадзіла мёртвы плод, – дадаткова, афармленне дакументацыі…
– Самае галоўнае – велізарная адказнасць, якая ляжыць на нашых плячах, – працягвае загадчык аддзела. – Маленькая памылка – і пагалоўя цэлай фермы няма, паколькі распаўсюджваецца хвароба імкліва і спосабы распаўсюджання вызначыць нялёгка – іх шмат. Прафілактычныя меры, вядома, ёсць, але рызыка на тых фермах, дзе пагалоўе выпасваецца, куды большая. Наша задача – не дапусціць масавага захворвання жывёлы і ўберагчы ад яго людзей.
Валерый Юковіч, галоўны ветэрынарны ўрач раёна:
– Толькі словы вялікай удзячнасці за самаадданую працу хацелася б выказаць як нашым работнікам сералогіі, што ўжо працяглы час знаходзяцца ў аўральным рэжыме, без перабольшвання стаяць на варце жыцця пагалоўя БРЖ ў раёне і разам з тым здароўя людзей, якія працуюць у жывёлагадоўлі, так і ўсяму калектыву райветстанцыі. У нас няма выпадковых людзей, спецыялістаў, якія халатна адносяцца да справы, чым вельмі ганаруся.
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

