Как подать заявление в «одно окно» дистанционно?
Ці магу я дыстанцыйна падаць заяву ў “адно акно” для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры?
У службе “адно акно” райвыканкама паведамілі, што гэта магчыма. Такія заявы падаюцца праз адзіны партал электронных паслуг, у тым ліку і праз мабільны дадатак “Е-Паслуга”. Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў электроннай форме, вызначаны пастановай Савета Міністраў ад 26 красавіка 2024 года № 322. Напрыклад, такім чынам можна атрымаць даведку аб знаходжанні на ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Спосабы аўтарызацыі на партале “Е-Паслуга” апісаны ў раздзеле “Дакументацыя” на самім партале і на сайце нацыянальнага цэнтра электронных паслуг. Уваход даступны праз электронны лічбавы подпіс, ID-картку, унікальны ідэнтыфікатар, атрыманы ў службе “адно акно” ці мабільны дадатак “Е-Паслуга”. Летась службай “адно акно” райвыканкама выдадзены адзін унікальны ідэнтыфікатар.

