Как получить разрешение на реконструкцию дома, рассказали в службе «одно окно» Докшицкого райисполкома
Планую правесці рэканструкцыю дома, які атрымала ад бацькоў у спадчыну. Як атрымаць дазвол?
У службе “адно акно” райвыканкама паведамілі, што выдача дакументацыі, якая дазваляе рэканструкцыю ў жылых ці нежылых памяшканнях шматкватэрных і аднакватэрных дамоў – гэта адна з самых запатрабаваных працэдур. Летась такіх заяў было прынята 226, сёлета – 43. Працэдура атрымання дазволу на рэканструкцыю бясплатная, выконваецца на працягу месяца з дня падачы заявы.
Пералік дакументаў, якія патрабуюцца для атрымання дазволу, значна зменшаны і досыць індывідуальны ў кожным канкрэтным выпадку. Зараз пры звароце ў службу грамадзяне пішуць заяву, прадастаўляюць дакументы, якія сведчаць асобу, тэхнічны пашпарт. Таксама патрэбны згода ўласніка на рэканструкцыю ў выпадку, калі памяшканне прадастаўлена па дагаворах арэнды ці бязвыплатнага карыстання, і пісьмовая згода ўсіх удзельнікаў долевай уласнасці. Дарэчы, заканадаўства значна змякчылася ў гэтым пытанні, а таму ўжо не патрабуецца згода ўсіх¸ хто зарэгістраваны ў памяшканні, як гэта было раней. Падкрэслім яшчэ раз – неабходна толькі згода ўласнікаў.
У вольнай форме складаецца апісанне работ і планаў па рэканструкцыі. У выпадку, калі аб’ект уяўляе сабой нерухомую гісторыка-культурную каштоўнасць, неабходна мець дазвол на навукова-даследчыя і праектныя работы.
Фото из открытых источников.

