Вернікі каталіцкай канфесіі адзначаюць Вялікдзень
Вернікі каталіцкай канфесіі адзначаюць Вялікдзень – галоўнае хрысціянскае свята Уваскрэсення Хрыста, якое сімвалізуе святло, радасць і духоўнае абнаўленне. Гэта час сямейных сустрэч, богаслужэнняў і асаблівай атмасферы.
Сям’я Ігара і Рыты Маслоўскіх з Докшыц таксама падрыхтавалася да свята. Напярэдадні гаспадыня разам з дачушкамі, дзесяцігадовай Ульянай, пяцігадовай Алінай і маленькай Анітай, якой ідзе другі годзік, наводзілі парадак у доме, пяклі кулічы, аздаблялі ўпрыгажэннямі яйкі.
– Вялікдзень для нас – гэта сімвал радасці, шчасця і надзеі, – гаворыць шматдзетная мама. – Вельмі люблю падрыхтоўку да свята. Па традыцыі ў велікодную раніцу наша сям’я заўсёды прыходзіць у касцёл на святочнае набажэнства. Пасля імшы мы ўсе разам збіраемся ў бацькоў мужа за вялікім сталом. Сняданак пачынаем з малітвы, частуемся асвячоным яйкам. Наша сям’я вельмі дружная, і ў гэтым наша моц.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ. Фота аўтара.

